LOT запускае прамыя рэйсы з Варшавы ў Коўна
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.05.2018 16:21
                    
                    Коўна, гэта трэці пасьля Вільні й Палангі, летувіскі аэрапорт, у якім будуць прызямляцца самалёты LOT.
                
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
                     
LOT запускае прамыя рэйсы з Варшавы ў Коўна
Коўна, гэта трэці пасьля Вільні й Палангі, летувіскі аэрапорт, у якім будуць прызямляцца самалёты LOT.
Польская авіякампанія LOT запускае новыя прамыя рэйсы з Варшавы ў Коўна. Коўна, гэта трэці пасьля Вільні й Палангі летувіскі аэрапорт, у якім будуць прызямляцца самалёты польскага дзяржаўнага авіяперавозчыка. 
Рэйсы з Варшавы ў Коўна будуць ажыцьцяўляцца кожны дзень, акрамя нядзелі. Генэральны дырэктар Летувіскіх аэрапортаў Марыюс Гельжыніс падкрэсьлівае, што спалучэньне паміж Варшавай і Коўнам было адноўленае ў сувязі з павелічэньнем дзелавых і турыстычных кантактаў паміж краінамі. 
„LOT ня толькі вярнуўся ў Коўна, але таксама захавае частату палётаў у Вільню”, - гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, самалёты польскага авіяперавозчыка прызямляліся ўжо ў Коўне ў мінулым годзе, падчас рамонту аэрапорта ў Вільні.
аз