Logo Polskiego Radia
Print

У Эстоніі ўвесь грамадзкі транспарт будзе бясплатным

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2018 11:11
Актуальна Эстонія фінансуе зь бюджэту да 80% транспартных выдаткаў у сельскай мясцовасьці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain


Жыхары Эстоніі зь ліпеня змогуць падарожнічаць па сваёй краіне бясплатна, паведамілі эстонскія ўлады. Гэта чаргова падобная ініцыятыва ў краіне. З 2013 году бясплатны гарадзкі транспарт дзейнічае ў сталіцы Эстоніі Таліне.

Эстонія, у якой пражывае менш чым паўтара мільёна жыхароў, будзе першай у сьвеце дзяржавай зь бясплатным грамадзкім транспартам.

Міністар эканомікі й інфраструктуры Эстоніі Кадры Сімсан паведаміла, што да моманту поўнай адмены квіткоў у частцы краіны будзе пераходны пэрыяд. Яна дадала, што актуальна некаторыя рэгіёны краіны адмовіліся далучацца да сыстэмы бясплатнага транспарту.

У цяперашні час Эстонія фінансуе зь дзяржаўнага бюджэту да 80% грамадзкіх транспартных выдаткаў у сельскай мясцовасьці. Увядзеньне новай сыстэмы сёлета паглыне каля 13 млн эўра, пазьней - 21 млн эўра штогод.

У той жа час паводле апытаньня, праведзенага парталам Postimees, ідэю бясплатнага грамадзкага транспарту падтрымлівае толькі кожны трэці жыхар Эстоніі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт