На блякаваньне сайту Legalize Belarus настойвала міліцыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.05.2018 09:13
                    
                                 
                
                
                    Актывісты Legalize Belarus дамагаюцца дэкрыміналізацыі наркатычнага заканадаўства.
                
                
                    
                        
Photo: typographyimages/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         
 З 17 траўня ў Беларусі абмежаваны доступ да сайта грамадзкай кампаніі Legalize Belarus, актывісты якой дамагаюцца дэкрыміналізацыі наркатычнага заканадаўства. Як паведамілі Эўрарадыё ў Міністэрстве інфармацыі, на блякаваньне настойвала МУС.
„[Сайт заблякаваны] на падставе апавяшчэньня зь Міністэрства ўнутраных справаў. За прапаганду ўжываньня наркатычных сродкаў”, - паведамілі ў МУС.
Кампанія Legalize Belarus ставіць сваёй мэтай „шляхам адукацыі й асьветы прасоўваць навуковую інфармацыю й спрыяць адказнаму стаўленьню грамадзтва да псыхаактыўных рэчываў, якія кантралююцца дзяржавай, а таксама да іх спажыўцоў". Таксама актывісты кампаніі дамагаюцца дыфэрэнцыяцыі пакараньняў за парушэньні закона, зьвязаныя з абаротам кантраляваных рэчываў у Беларусі, і адмены крымінальнага перасьледу за захоўваньне псыхаактыўных рэчываў у малых колькасьцях.
аз