Tauron задаволены фінансавымі вынікамі бягучага году
Паводле старшыні холдынгу Філіпа Гжэгорчыка, інвэстыцыі ажыцьцяўляюцца ў адпаведнасьці з графікам.
Энэргетычны холдынг Tauron зафіксаваў у першым квартале бягучага году чысты прыбытак у памеры больш за 148 мільёнаў 250 тысяч эўра (636 мільёнаў злотых). Гэта на 1% менш, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году.
Старшыня кампаніі Tauron Філіп Гжэгорчык (Filip Grzegorczyk) сказаў, што дасягнуты вынік дае падставы для задавальненьня. Ён падкрэсьліў, што вынік перавысіў чаканьні інвэстараў і аналітыкаў.
Гжэгорчык супакоіў, што інвэстыцыі ажыцьцяўляюцца ў адпаведнасьці з графікам. Інвэстыцыя ў Явожне (Jaworzno) na поўдні Польшчы, рэалізавана ў больш чым 60%. Там будуецца новы энэргетычны блёк магутнасьцю ў 910 МВт.
Кіраўніцтва холдынгу таксама паведаміла, што яго фінансавыя абавязацельствы на канец сакавіка склалі больш за 1 мільярд 958 мільёнаў эўра (8,4 мільярда злотых). Гэта прыкладна на 4,7% больш, чым у канцы мінулага году.
Tauron Polska Energia S.A. - польскі холдынг, які аб'ядноўвае кампаніі з энэргетычнай галіны. Ён другі па велічыні ў Польшчы пасьля Польскай энэргетычнай групы (Polska Grupa Energetyczna). Tauron працуе ва ўсіх абласьцях энэргетычнага рынку - здабычы вугалю, вытворчасьці, разьмеркаваньня й продажу электрычнай і цеплавой энэргіі. У меншым маштабе холдынг таксама гандлюе вугалем і біямасай. У 2014 годзе Tauron таксама выйшаў на рынак гандлю газам.
аз
Энэргетычны холдынг Tauron зафіксаваў у першым квартале бягучага году чысты прыбытак у памеры больш за 148 мільёнаў 250 тысяч эўра (636 мільёнаў злотых). Гэта на 1% менш, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году.
Старшыня холдынгу Філіп Гжэгорчык (Filip Grzegorczyk) сказаў, што дасягнуты вынік дае падставы для задавальненьня. Ён падкрэсьліў, што вынік перавысіў чаканьні інвэстараў і аналітыкаў.