Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда ў Чыкага: Памятайце пра Радзіму!(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2018 12:11
Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з прадстаўнікамі польскай абшчыны ў Чыкага.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Чыкага.Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Чыкага.PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда ў Чыкага: Памятайце пра Радзіму!(ФОТА)
Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з прадстаўнікамі польскай абшчыны ў Чыкага.
Некалькі тысяч чалавек прыняло ўдзел у польскім пікніку ў цэнтры Чыкага. Галоўным госьцем імпрэзы быў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Сустрэча з прадстаўнікамі польскай абшчыны ў ЗША была адным з апошніх пунктаў візыту польскага прэзыдэнта ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
Падчас мерапрыемства, арганізаванага ў Парку тысячагодзьдзя ў Чыкага, на сцэне выступілі польскія гурты, у тым ліку народныя. Анджэй Дуда казаў аб супольнай польска-амэрыканскай гісторыі й падзякаваў амэрыканскім палякам за працягваньне польскай культуры й традыцыі ў ЗША.
„Дзякую сьвятаром і манашкам за намаганьні з мэтай захаваць веру й польскую традыцыю. Дзякую за тое, што яны зьяўляюцца духоўнай падтрымкай. Дзякуй усім польскіх настаўнікам. Цяжка было б захаваць польскую культуру й традыцыю без іх працы з моладзьдзю - урокаў польскай мовы, гісторыі й патрыятызму”, - сказаў Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт таксама заклікаў палякаў у ЗША, каб яны памяталі пра Радзіму. Ён таксама ўзнагародзіў найбольш заслужаных прадстаўнікоў польскай абшчыны ў ЗША, у тым ліку, польскага баскетбаліста, які пражывае ў ЗША Марціна Гортата (Marcin Gortat).
аз

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Чыкага. PAP/Radek Pietruszka.

„Дзякую сьвятаром і манашкам за намаганьні з мэтай захаваць веру й польскую традыцыю. Дзякую за тое, што яны зьяўляюцца духоўнай падтрымкай. Дзякуй усім польскіх настаўнікам. Цяжка было б захаваць польскую культуру й традыцыю без іх працы з моладзьдзю - урокаў польскай мовы, гісторыі й патрыятызму”, - сказаў Анджэй Дуда.

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й Марцін Гортат. PAP/Radek Pietruszka.

Прэзыдэнт таксама заклікаў палякаў у ЗША, каб яны памяталі пра Радзіму. Ён таксама ўзнагародзіў найбольш заслужаных прадстаўнікоў польскай абшчыны ў ЗША, у тым ліку, польскага баскетбаліста, які пражывае ў ЗША Марціна Гортата (Marcin Gortat).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт