Logo Polskiego Radia
Print

Пасажырапаток аэрапорта Менск з пачатку году вырас на 9,1%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2018 09:11
З пачатку году колькасьць пасажыраў у аэрапорце перавысіла 1,1 млн чалавек.
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск”.РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск”.Автор: Vasyatka1 - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48946944


Пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Менск у студзені—красавіку 2018 году павялічыўся на 9,1%, паведамляецца на сайце аэрапорта.

З пачатку году колькасьць пасажыраў у аэрапорце перавысіла 1,1 млн чалавек, прадпрыемства таксама абслужыла 7.490 самалёта-вылетаў, прырост склаў 5,3%.

У красавіку аэрапорт абслужыў звыш 318 тысяч пасажыраў, што на 5,5% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году. За мінулы месяц таксама абслужана 1.965 самалёта-вылетаў, прырост склаў 5,2%.

РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск” — першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сэртыфікаваны ў адпаведнасьці зь міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасьці. Тут базіруюцца авіякампанія „Белавія”, а таксама грузавыя авіяперавозчыкі.

Аэрапорт быў уведзены ў эксплёатацыю больш за 30 гадоў таму і зьяўляецца асноўным паветраным портам краіны, праз які выконваецца да 97% пасажырскіх і грузавых авіяперавозак.

У 2016 годзе Нацыянальны аэрапорт Менск атрымаў статус хаба дзякуючы транзытным перавозкам паміж Расеяй і Ўкраінай, прамыя авіязносіны паміж якімі цяпер не ажыцьцяўляюцца.

belapan.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт