Супрацоўнікі польскіх авіяліній LOT ладзяць забастоўку
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.05.2018 13:12
Пратэст будзе мець форму «італьянскай забастоўкі», то бок дакладнага выкананьня авіяпрацэдур.
Фото: Wikimedia Commons/BriYYZ from Toronto, Canada
Як паведаміў старшыня прафсаюза Авія пілётаў Адам Жэшат, забастоўкай пілёты дамагаюцца вяртаньня Правілаў аплаты з 2010 года, якія гарантавалі ім большы заробак, чым атрымліваецца сёньня.
Прафсаюзны лідар прызнаў, што абраная форма пратэсту – гэта вынік вэрдыкту суда, які пастанавіў, што агульны страйк быў бы нелегальным.
У зьвязку гэтым было прынятае рашэньне пра правядзеньне іншага пратэсту. Забастоўка будзе палягаць на дакладным выкананьні ўсіх працэдур бясьпекі, што можа выклікаць некаторыя затрымкі ў палётах, дадаў Адам Жэшат.
Агульная забастоўка ў польскай авіякампаніі LOT павінна было пачацца першага траўня, але суд прызнай яе нелегальнай.
Прадстаўнікі ўправы кампаніі сьцьвярджаюць, што ня раз накіроўвалі прафсаюзным дзеячам прапановы па павышэньню заработнай платы, але прафсаюзы іх адрынулі.
ПР/юл