Нашчадак брытанскага трону бярэ шлюб
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.05.2018 12:29
Уся краіна сочыць за падрыхтоўкай і хадой да вясельнай урачыстасьці.
Foto: SGT PAUL RANDALL/BRITISH MINISTRY OF DEFENCE /CROWN COPYRIGHT Dostawca: PAP/EPA
19 траўня ў лёнданскім прыгарадзе Ўіндзор адбудзецца вясельле прынца. Каля алтара стане прынц Гары ды амэрыканская акторка Мэган Маркл.
Мястэчка прыцягвае турыстаў з усяго сьвету, асабліва з ЗША, адкуль паходзіць маладая. Чакаецца, што з Амэрыкі прыедзе каля ста тысяч чалавек.
У капліцы сьвятога Джорджа з чатырнаццатага стагодзьдзя змогуць увайсьці толькі шэсьцьсот чалавек. Пасьля цырымоніі, якую адправіць галава англіканскай царквы Джасьцін Ўэлбі адбудзецца праезд маладых у адкрытай карэце.
Нявеста да алтара павядзе прынц Чарльз, спадчыньнік трона. Стан здароўя не дазволіў прыехаць на шлюб бацьку акторкі.
Мэган Марк вядома па ейнай ролі ў тэлесэрыяле «Пад гальштукам» ( «Suits»). Камэнтатары ў Вялікабрытаніі адзначаюць, што яшчэ некалькі гадоў таму шлюб з амэрыканкай, з нізоў сацыяльнай герархіі, у дадатак разьвядзёнцы палічыўся б праблематычным у каралеўскай сямʼі.
Таксама Маркл будзе першай асобай у царскай сямʼі зьмешанага этнічнага паходжаньня.
Прынц Гары ёсьць шостым прэтэндэнтам у чарзе на трон. Малаверагодна, што менавіта ён будзе валадарыць Злучаным Каралеўствам.
ПР/юл