Logo Polskiego Radia
Print

Дыега Марадона ўзначаліць беларускі футбольны клюб

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2018 10:43
Аргентынец пачне выконваць свае абавязкі пасьля заканчэньня футбольнага ЧС у Расеі ў ліпені.
Дыега Марадона Дыега Марадона Автор: Alexandr Mysyakin - http://soccer.ru/gallery/14604, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10373610

Дыега Марадона ўзначаліць беларускі футбольны клюб
Аргентынец пачне выконваць свае абавязкі пасьля заканчэньня футбольнага ЧС у Расеі ў ліпені.
Найлепшы футбаліст ХХ стагодзьдзя па вэрсіі Міжнароднай футбольнай фэдэрацыі аргентынец Дыега Марадона стаў старшынём праўленьня берасьцейскага футбольнага клюбу „Дынама”. Кантракт падпісаны тэрмінам на тры гады, паведамляецца ў Твітары клюбу.
58-гадовы Марадона будзе займацца пытаньнямі стратэгічнага разьвіцьця клюбу, узаемадзейнічаць зь ягонымі структурнымі падразьдзяленьнямі, уключна зь дзіцячай акадэміяй берасьцейскага „Дынама”.
Аргентынец прыступіць да выкананьня паўнамоцтваў пасьля заканчэньня футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі ў ліпені.
Раней паведамлялася, што Марадона стане трэнэрам „Дынама”, пазьней гаварылася пра пасаду спартыўнага дырэктара, сам ён у Instagram напісаў, што зойме пасаду прэзыдэнта.
Дыега Марадону называюць адным з найлепшых футбалістаў у гісторыі. У 1986 годзе ён стаў чэмпіёнам сьвету ў складзе зборнай Аргентыны й быў прызнаны найлепшым гульцом сьвету. Ня менш вядомы ён і скандаламі. Футбаліст трапляўся на допінгу, ужываў наркотыкі, страляў па журналістах і публічна падтрымліваў антызаходнюю палітыку Фідэля Кастра і Ўга Чавэса.
У якасьці трэнэра цягам апошніх дзесяці гадоў Марадона ўзначальваў зборную Аргентыны й два клюбы з Арабскіх Эміратаў — без асаблівых посьпехаў.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт