Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь – адна з найбольш гамафобных краін Эўропы (ІНФАГРАФІКА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.05.2018 14:17
У рэйтынгу талерантнасьці краіна заняла 42-е месца з 49-і, Польшча – на 38-м, Расея – на 45-м.
Парад Роўнасьці (гей-парад) у Варшаве, 4 чэрвеня 2017 году Парад Роўнасьці (гей-парад) у Варшаве, 4 чэрвеня 2017 году фота: профіль арганізацыі Parada Równości у сетцы Facebook

Міжнародная арганізацыя ILGA-Europe са штаб-кватэрай у Бруселі апублікавала рэйтынг эўрапейскіх краін паводле ўзроўню гамафобіі.

І так, найбольш талерантнай краінай зьяўляецца Мальта, на другім месцы – Бэльгія. Далей ідуць Нарвэгія й Вялікабратынія, закрывае пяцёрку Фінляндыя.

Найбольш гамафобнай краінай зьяўляецца Азэрбайджан, далей ідуць Армэнія, Турцыя й Манака, і закрывае пяцёрку Расея.

У рэйтынгу Беларусь заняла 42-е месца з 49-і, Польшча – на 38-м. Сярод краін-суседзяў Беларусі Ўкраіна апынулася на 36 месцы, Летува – на 37-м, а Латвія – на 40-м.

вс

графіка:
графіка: ILGA-Europe
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт