Польскі Сэйм скараціў заробкі дэпутатаў і сэнатараў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.05.2018 10:29
Дэпутаты прагаласавалі за зьніжэньнем заробкаў на 20 адсоткаў.
wikipedia.org/VaGla – Piotr Waglowski
Сэйм Польшчы прыняў закон «Аб парадку ажыцьцяўленьня мандата дэпутата і сэнатара».
240 дэпутатаў выказаліся «за», 2 былі супраць, і 5 устрымаліся. Закон уступае ў сілу ў гэтым годзе. Згодна з разьлікамі, ён прынясе 6 з паловай мільёнаў злотых ашчаднасьці.
Папраўкі ў закон былі ўнесены ў выніку дэпутацкага запыту. Дэпутат з партыі «Грамадзянская плятформа» Кшыштаф Брэйзы ў сьнежні мінулага года, зьвярнуўся з запытам наконт прэмій, якія атрымалі міністры. У лютым прыйшоў адказ, зь якога вынікае, што ў 2017 годзе міністры атрымалі ад 60 да 80 тысяч злотых прэміі.
Старшыня кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі загадаў перадаць прэміі на дабрачыннасьць і скараціць заробкі дэпутатаў. Цяпер партыя хоча абмежаваць заробкі для органаў мясцовага самакіраваньня.
ПР / юл