Logo Polskiego Radia
Print

Распачынаецца ХХІ фольк-фэстываль Польскага радыё «Новая традыцыя»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2018 12:12
За прызавое месца будзе змагацца польска-беларускі фольк-джазавы калектыў Ulyánica.
фота: Ulyánica

Сёньня вечарам распачынаецца ХХІ фольк-фэстываль Польскага радыё «Новая традыцыя». Гэта адна з найважнейшых падзей, якая папулярызуе фолькавыя культуру і музыку ў Польшчу. Традыцыйна фэстываль пачынаецца канцэртам ляўрэатаў узнагароды «Музыка крыніц».
«Новая традыцыя» будзе працягвацца да нядзелі 13 траўня. У конкурснай частцы выступяць 12 салістаў і гуртоў. Сярод іх калектыў Ulyánica. Гэта фольк-джазавы гурт, які ўзьнік у чэрвені 2016 году па ініцыятыве беларускай вакалісткі, скрыпачкі і кампазытаркі Ўльяны Гедзік, зьвязанай з Таварыствам «Джаз Познань». Праект аб’ядноўвае элемэнты сучаснага джазу з народнай музыкай Палесься. Ulyánica атрымала спэцыяльную ўзнагароду фэстывалю «Джаз свабоды» 2016 году.
Сёлета ў Беларусі іх альбом «Viasna» прызнаны найлепшым дэбютным і найлепшым фольк-альбомам году на ўзнагародах Experty.by.

Сёньня вечарам распачынаецца ХХІ фольк-фэстываль Польскага радыё «Новая традыцыя». Гэта адна з найважнейшых падзей, якая папулярызуе фольк-культуру й музыку ў Польшчы. Традыцыйна фэстываль пачынаецца канцэртам ляўрэатаў узнагароды «Музыка крыніц».

«Новая традыцыя» будзе працягвацца да нядзелі 13 траўня. У конкурснай частцы выступяць 12 салістаў і гуртоў. Сярод іх - калектыў Ulyánica. Гэта фольк-джазавы гурт, які ўзьнік у чэрвені 2016 году па ініцыятыве беларускай вакалісткі, скрыпачкі і кампазытаркі Ўльяны Гедзік, зьвязанай з Таварыствам «Джаз Познань». Праект аб’ядноўвае элемэнты сучаснага джазу з народнай музыкай Палесься. Ulyánica атрымала спэцыяльную ўзнагароду фэстывалю «Джаз свабоды» 2016 году.

Сёлета ў Беларусі іх альбом «Viasna» прызнаны найлепшым дэбютным і найлепшым фольк-альбомам году паводле праекту Experty.by.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт