Logo Polskiego Radia
Print

Фэдэральны суд ЗША забараніў перанос польскага помніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2018 12:03
Раней таксама мэр Джэрсі-Сіці Стывэн Фуляп заявіў аб адкрытасьці на перамовы па гэтай справе.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Фэдэральны суд ЗША забараніў перанос польскага помніка
Раней таксама мэр Джэрсі-Сіці Стывэн Фуляп заявіў аб адкрытасьці на перамовы па гэтай справе.
Фэдэральны суд ЗША забараніў да 29 траўня пераносіць Катынскі помнік, які стаіць у Джэрсі-Сіці. Пра гэта грамадзкаму Польскаму радыё паведаміў адвакат і дзеяч польскай абшчыны ў Нью-Ёрку Славамір Плята (Sławomir Platta), які падаў пазоў у суд па справе польскага помніка.
Ён сказаў, што рашэньне замарозіць любыя дзеяньні па справе пераносу помніка было прынятае падчас тэлеканфэрэнцыі з удзелам судзьдзі, аўтараў пазову й адвакатаў, якія прадстаўляюць улады Джэрсі-Сіці.
Раней таксама мэр Джэрсі-Сіці Стывэн Фуляп (Steven Fulop) заявіў аб адкрытасьці на перамовы й запэўніў, што Катынскі помнік пасьля рамонту набярэжнай вернецца на сваё месца або на іншай месца, якое раней будзе абмеркаванае з польскай абшчынай.
Паводле інфармацыі Польскага радыё, па справе Катынскага помніка з мэрам Джэрсі-Сіці апошнім часам размаўляў былы старшыня Канфэрэнцыі мэраў ЗША Дуглас Пальмэр.
Нагадаем пляны ўладаў Джэрсі-Сіці, датычныя пераносу помніка ахвярам Катынскага злачынства, выклікалі абурэньне польскай абшчыны ў ЗША й прадстаўнікоў уладаў у Польшчы.
аз

Фэдэральны суд ЗША забараніў да 29 траўня пераносіць Катынскі помнік, які стаіць у Джэрсі-Сіці. Пра гэта грамадзкаму Польскаму радыё паведаміў адвакат і дзеяч польскай абшчыны ў Нью-Ёрку Славамір Плята (Sławomir Platta), які падаў пазоў у суд па справе манумэнта.

Ён сказаў, што рашэньне замарозіць любыя дзеяньні па справе пераносу помніка было прынятае падчас тэлеканфэрэнцыі з удзелам судзьдзі, аўтараў пазову й адвакатаў, якія прадстаўляюць улады Джэрсі-Сіці.

Раней таксама мэр Джэрсі-Сіці Стывэн Фулaп (Steven Fulop) заявіў аб адкрытасьці на перамовы й запэўніў, што Катынскі помнік пасьля рамонту набярэжнай вернецца на сваё месца або на іншае, якое раней будзе абмеркаванае з польскай абшчынай.

Паводле інфармацыі Польскага радыё, па справе Катынскага помніка з мэрам Джэрсі-Сіці апошнім часам размаўляў былы старшыня Канфэрэнцыі мэраў ЗША Дуглас Пальмэр.

Нагадаем пляны ўладаў Джэрсі-Сіці, датычныя пераносу помніка ахвярам Катынскага злачынства, выклікалі абурэньне польскай абшчыны ў ЗША й прадстаўнікоў уладаў у Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт