За фальсыфікацыю прабегу аўтамабіля ў турму можа патрапіць уладальнік
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.05.2018 17:41
Пракуратура патрабуе абвастрэньня права за фальсыфікацыю прабегу аўтамабіля
pixabay.com/Public Domain CC0
Пакараньню будзе падвяргацца ня толькі той, хто адкручвае аўтамабільны лічыльнік, але таксама ўладальнік аўтамабіля з несапраўдным прабегам.
Паводле экспэртаў, нават 80 працэнтаў аўто, якія завозяцца ў Польшчу з-за мяжы, могуць мець адкручаны лічыльнік.
Міністэрства юстыцыі хоча процідзейнічаць гэтай зьяве. Па гэтай прычыне ведамства падрыхтавала праект паправак у Крымінальны кодэкс, які ўводзіць пакараньні за фальсыфікацыю прабегу.
Згодна з законапраектам, за адкручваньне лічыльніка будзе пагражаць ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўленьня волі – як для заказчыка махлярства, так і для таго, хто гэта зробіць. Будзе пакараны ня толькі мэханік, але і ўладальнік машыны.
Такое ж пакараньне – ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўленьня волі будзе таксама пагражаць, калі ўладальнік аўтамабіля не паведаміць на станцыі тэхпрагляду аб тым, што ён паставіў новы лічыльнік, напрыклад, у сувязі з сапраўднай, ці надуманай, аварыяй.
яс