Пасольства ЗША ў Латвіі абвясьціла стан тэрарыстычнай трывогі для амэрыканцаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.05.2018 14:53
Пад пагрозай могуць апынуцца нават дзеці – зазначае дыппрадстаўніцтва.
Foto:youtube.com/watch?v=0W3VYZaDl-s
Амбасада ЗША ў Латвіі заклікае сваіх грамадзян на тэрыторыі гэтай краіны да пільнасьці ў сувязі з пагрозай тэрактаў супраць амэрыканцаў. Пад пагрозай могуць апынуцца нават дзеці – зазначае дыппрадстаўніцтва.
«Тэрарысты могуць выкарыстоўваць розныя тактыкі, у тым ліку напады і кіднапінг. Іх мэтай могуць быць школы, бальніцы, цэрквы, турыстычныя аб’екты, транспартныя вузлы і інш.– папярэджвае кіраўнік амэрыканскага дыппрадстаўніцтва ў апублікаванай сёньня заяве.
Папярэджаньне тычыцца ўсёй тэрыторыі Латвіі.
Акрамя таго, рэкамэндуецца грамадзянам ЗША «трымацца ў цяні», не прыцягваць да сябе ўвагу і старанна кантраляваць навакольле і ў выпадку ўзьнікненьня надзвычайнай сытуацыі паведаміць у мясцовыя органы ўлады.
Дыпляматычная місія ЗША не тлумачаць прычыны, якія сталі асновай для такіх папярэджаньняў. Адна з іх – гэта, магчыма, масавае сьвяткаваньне заканчэньня Другой сусьветнай вайны, якое кожны год 9 мая арганізуе ў Рызе і іншых гарадах Латвіі расейская нацменшасьць.
яс