Logo Polskiego Radia
Print

Польская паліцыя затрымала небясьпечнага злачынца з РФ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2018 14:16
Польская паліцыя затрымала 24-гадовага грамадзяніна Расеі з Чачэнскай Рэспублікі, які быў у вышуку Эўразьвязу.
pixabay.com/License: CC0 Public Domain / FAQ

Мужчына падазраецца ў забойстве і спробе забойства на тэрыторыі Нямеччыны.

У лістападзе 2017 года года нямецкая паліцыя паведаміла ў Галоўную камэндатуру паліцыі ў Варшаве пра тое, што грамадзянін РФ, які падазраецца ў забойстве і замаху на жыцьцё чалавека ў Брэмэне, пакінуў Германію і, верагодна, хаваецца на тэрыторыі Польшчы. У сваю чаргу, суд у Брэмэне выдаў Эўрапейскі ордэр на арышт злачынцы.

У выніку супрацоўніцтва польскай і нямецкай паліцыі было ўстаноўлена, што мужчына хаваецца на тэрыторыі Мазавецкага ваяводзтва, у адным з населеных пунктаў Прушкоўскага павета. У цяперашні час затрыманы мужчына дастаўлены ў Акруговую пракуратуру ў Варшаве.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт