Уладзімір Пуцін уступіў на пасаду прэзыдэнта
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.05.2018 11:46
Такім чынам ён афіцыйна пачаў чацьвёрты тэрмін сваіх прэзыдэнцкі паўнамоцтваў.
Уладзімір Пуцін уступіў на пасаду прэзыдэнта. PAP/EPA/MIKHAIL METZEL / KREMLIN POOL/SPUTNIK POOL
Уладзімір Пуцін уступіў на пасаду прэзыдэнта
Такім чынам ён афіцыйна пачаў чацьвёрты тэрмін сваіх прэзыдэнцкі паўнамоцтваў.
Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін быў прыведзены да прысягі. Такім чынам ён афіцыйна пачаў чацьвёрты тэрмін сваіх прэзыдэнцкі паўнамоцтваў. Цырымонія прайшла ў Крамлі.
Нагадаем, Уладзімір Пуцін быў абраны лідарам краіны на выбарах, якія адбыліся 18 сакавіка. Паводле афіцыйных дадзеных, ён перамог у першым туры галасаваньня, атрымаўшы 76,65% галасоў выбаршчыкаў.
У расейскай палітыцы Ўладзімір Пуцін прысутнічае з 1999 году. Ён быў прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі ў 1999-2008 гадах, затым прэм'ер-міністрам і з 2012 году зноў кіраўніком краіны.
Частка апазыцыі заяўляе, што папярэднія й апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Расеі былі фальсыфікаваныя. Гэты пункт гледжаньня падтрымліваюць таксама замежныя назіральнікі.
аз