У Польшчы адзначаюць Дзень пажарніка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        05.05.2018 13:50
                    
                                 
                
                
                    Сёньня ў Варшаве прайшло агульнанацыянальнае сьвяткаваньне Дня пажарніка.
                
                
                    
                        
Foto: PAP/Jacek Turczyk
                     
                
                
                
               
                
                         Ва ўрачыстай цырымоніі ўдзел прынялі прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда, прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі ды кіраўнік МУС Ёахім Брудзіньскі.
Падчас цырымоніі адбылося ўручэньне дзяржаўных узнагарод для найбольш заслужаных пажарнікаў.
Потым прайшоў парад пажарных падразьдзяленьняў і дэманстрацыя пажарных машын.
Дзень пажарніка ў Варшаве зладзіла Добраахвотная пажарная служба (ДПС). Міністар унутраных спраў Ёахім Брудзіньскі паабяцаў, што ўрад павялічыць фінансаваньне з бюджэту для падразьдзяленьняў ДПС.
Урачыстасьці пачаліся а 12:00 гадзіне.
ПР/юл