Logo Polskiego Radia
Print

А. Лось атрымаў ганаровую ўзнагароду фэстывалю «Ўсе мазуркі сьвету» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2018 13:37
  • Алесь Лось.mp3
Арганізатар мерапрыемства кажа, што калі б не знаёмства з беларускім музыкаю, то не было б і фэстывалю.
Капэла Алеся Лося (першы зьлева).Капэла Алеся Лося (першы зьлева).А. Вялічка/radyjo.net

Беларусі дудар Алесь Лось атрымаў ганаровую ўзнагароду фэстывалю «Усе мазуркі сьвету – Польшча таньчыць», які прайшоў у Варшаве. Больш таго, арганізатар мерапрыемства кажа, што калі б не знаёмства з беларускім музыкаю, то не было б і фэстывалю, які штогод прыцягвае тысячы наведвальнікаў. На фэстывалі была АВ.
Сёлетні фэстываль «Усе мазуркі сьвету – Польшча таньчыць» быў прысьвечаны старадаўнім танцам, якія былі знаёмыя як сялянам, так вышэйшым слаям насельніцтва. Цягам пяці дзён праходзілі шматлікія танцавальныя і музычныя мерапрыемствы, якія завяршыліся суботнім Базарам старадаўніх музычных інструмэнтаў і Ноччу танцаў.
На базары свае працы прэзэнтавалі больш за 120 майстроў. Сярод шматлікіх інструмэнтаў можна было пабачыць калёсную ліру, цымбалы і беларускія традыцыйныя дудачкі, на якіх для нас зайграў беларускі музыка Сяржук Доўгушаў (слухайце ў далучаным гукавым файле).
Штогод на фэстывалі ўручаецца «Ганаровы мазурак» за агульныя дасягненьні ў творчай дзейнасьці і за здольнасьць дзяліцца прыгажосьцю. Ганаровай адзнакі быў удастоены Алесь Лось.
Арганізатар фэстывалю Пётр Пішчатоўскі расказвае, што з Алесем Лосем яны пазнаёміліся 25 гадоў таму. Ён прызнае, што, між іншым, знаёмства з беларускім дударом паўплывала на рашэньне заснаваць фэстываль «Усе мазуркі сьвету».
П. Пішчатоўскі: Для нас ён быў прыкладам таго, як шмат можна ведаць, як шмат можна ўмець. Я люблю гаварыць пра яго «беларускі Леанарда», бо гэта і мастак, і музыка, філёзаф, калекцыянэр, які з нічога ўмее зрабіць нешта. Дзякуючы яму зьмёртвыхпаўстала беларуская дударская традыцыя. Алесь Лось зьяўляецца прыкладам таго, як трэба дзяліцца сваімі ведамі, каб нашая творчасьць не была зачыненая ў майстэрні. Справа не ў тым, каб запрашаць натоўпы. Але Алесь, калі прысьвяціў камусьці ўвагу, то быў нявычарпаным гейзэрам гісторыі пра сьвет, Беларусь, балтаў, інструмэнты, пра тое, што можна жыць вельмі насычана. Калі мы пазнаёміліся, гэта быў час, калі многія з нас заканчвалі вышэйшую адукацыю і задумваліся, што рабіць далей. А Алесь Лось паказаў, што можна жыць з сэнсам. І калі я кажу, што фэстывалю не было б без Алеся, без людзей, такіх як ён, то я кажу праўду.
«Энэргія музыкі прыцягвае добрых людзей, а нават мяняе да лепшага злых», – пераконвае Алесь Лось.
А. Лось: Мне прыемна, што мае сябры памятаюць пра мяне і згадваюць кожны раз, калі праводзяць фэстываль. Гэта праўда, што мы сябруем ужо 25 гадоў. З нашага сяброўства ўзьнік Дом танца, фэстываль мазуркаў таксама выйшаў з нашага сяброўства. Мяне вельмі цешыць, што імпрэза набірае моц, прыцягвае столькі людзей, якія раней нават блізка не стаялі побач з культурай. Хоць гэта не азначае, што ня трэба быць этнацэнтрыстам, але гэтая энэргія музыкі, вельмі шчырая і адкрытая, яна прыцягвае добрых людзей, мяняе злых да лепшага.
Падчас Базару старадаўніх музычных інструмэнтаў прайшоў майстар-кляс беларускіх старадаўніх танцаў, якім пад сваю музыку вучыла капэла Алеся Лося.
Варштаты беларускіх старадаўніх танцаў прыцягнулі некалькі дзясяткаў жыхароў польскай сталіцы. Гэта былі абрадавыя дзействы – крывы танок, карагоды, віват, мазуркі, дзе прысутнічаў флірт паміж мужчынам і жанчынай. Расказвае Алесь Лось.
А. Лось: На майстар-клясе мы паказалі вельмі архаічныя абрадавыя дзействы, бо іх нельга назваць танцамі. Гэта крывы танок, карагоды. Гэта шляхетныя танцы, якія танцаваліся засьцянковай шляхтай, той самы віват. Гэта мазуркі. Народныя танцы, якія танцаваліся па хатах, якія спалучалі ў сабе старадаўнюю архаічную традыцыю абрадавых дзействаў. Таксама танцы, якія прыйшлі са сьвету. Гэта быў танец, дзе на пачатку стаяў флірт мужчыны і кабеты. А да гэтага ў танцах не было флірту. Было абрадавае дзейства, якое было вышэй за стасункі мужчыны і кабеты. Гэта было вельмі сур’ёзна, суадносілася з цыклямі сонца, з ураджаем, са здароўем, а не як з фліртам. Гарадзкі танец пачынаўся як танец знаёмства, які будаваўся на зусім іншай філязофіі. Таму танец – гэта цэлая гісторыя.
Пасьля майстра-клясу беларускія музыка і танцы гучалі падчас Ночы танцаў.


Беларусі дудар Алесь Лось атрымаў ганаровую ўзнагароду фэстывалю «Ўсе мазуркі сьвету – Польшча таньчыць», які прайшоў у Варшаве. Больш таго, арганізатар мерапрыемства кажа, што калі б не знаёмства з беларускім музыкаю, то не было б і фэстывалю, які штогод прыцягвае тысячы наведвальнікаў.

Сёлетні фэстываль «Усе мазуркі сьвету – Польшча таньчыць» быў прысьвечаны старадаўнім танцам, якія былі знаёмыя як сялянам, так і вышэйшым слаям насельніцтва. Цягам пяці дзён праходзілі шматлікія танцавальныя і музычныя мерапрыемствы, якія завяршыліся суботнім Базарам старадаўніх музычных інструмэнтаў і Ноччу танцаў.

Беларускія
Беларускія цымбалы і колавая ліра.

На базары свае працы прэзэнтавалі больш за 120 майстроў. Сярод шматлікіх інструмэнтаў можна было пабачыць калёсную ліру, цымбалы і беларускія традыцыйныя дудачкі, на якіх для нас зайграў беларускі музыка Сяржук Доўгушаў (слухайце ў далучаным гукавым файле).

Сяржук
Сяржук Доўгушаў іграе на парных дудках.

Штогод на фэстывалі ўручаецца «Ганаровы мазурак» за агульныя дасягненьні ў творчай дзейнасьці і за здольнасьць дзяліцца прыгажосьцю. Ганаровай адзнакі быў удастоены Алесь Лось.

Арганізатар
Арганізатар фэстывалю Пётр Пішчатоўскі.

Арганізатар фэстывалю Пётр Пішчатоўскі расказвае, што з Алесем Лосем яны пазнаёміліся 25 гадоў таму. Ён прызнае, што, між іншым, знаёмства з беларускім дударом паўплывала на рашэньне заснаваць фэстываль «Усе мазуркі сьвету».

П. Пішчатоўскі: Для нас ён быў прыкладам таго, як шмат можна ведаць, як шмат можна ўмець. Я люблю гаварыць пра яго «беларускі Леанарда», бо гэта і мастак, і музыка, філёзаф, калекцыянэр, які з нічога ўмее зрабіць нешта. Дзякуючы яму зьмёртвыхпаўстала беларуская дударская традыцыя. Алесь Лось зьяўляецца прыкладам таго, як трэба дзяліцца сваімі ведамі, каб нашая творчасьць не была зачыненая ў майстэрні. Справа не ў тым, каб запрашаць натоўпы. Але Алесь, калі прысьвяціў камусьці ўвагу, то быў нявычарпаным гейзэрам гісторыі пра сьвет, Беларусь, балтаў, інструмэнты, пра тое, што можна жыць вельмі насычана. Калі мы пазнаёміліся, гэта быў час, калі многія з нас заканчвалі вышэйшую адукацыю і задумваліся, што рабіць далей. А Алесь Лось паказаў, што можна жыць з сэнсам. І калі я кажу, што фэстывалю не было б без Алеся, без людзей, такіх як ён, то я кажу праўду.

«Энэргія музыкі прыцягвае добрых людзей, а нават мяняе да лепшага злых», – пераконвае Алесь Лось.

А. Лось: Мне прыемна, што мае сябры памятаюць пра мяне і згадваюць кожны раз, калі праводзяць фэстываль. Гэта праўда, што мы сябруем ужо 25 гадоў. З нашага сяброўства ўзьнік Дом танца, фэстываль мазуркаў таксама выйшаў з нашага сяброўства. Мяне вельмі цешыць, што імпрэза набірае моц, прыцягвае столькі людзей, якія раней нават блізка не стаялі побач з культурай. Хоць гэта не азначае, што ня трэба быць этнацэнтрыстам, але гэтая энэргія музыкі, вельмі шчырая і адкрытая, яна прыцягвае добрых людзей, мяняе злых да лепшага.Падчас Базару старадаўніх музычных інструмэнтаў прайшоў майстар-кляс беларускіх старадаўніх танцаў, якім пад сваю музыку вучыла капэла Алеся Лося.

Майстар-кляс.
Майстар-кляс. Карагод.

Алесь
Алесь Лось тлумачыць, як правільна танцаваць.

Варштаты беларускіх старадаўніх танцаў прыцягнулі некалькі дзясяткаў жыхароў польскай сталіцы. Гэта былі абрадавыя дзействы – крывы танок, карагоды, віват, мазуркі, дзе прысутнічаў флірт паміж мужчынам і жанчынай.

А. Лось: На майстар-клясе мы паказалі вельмі архаічныя абрадавыя дзействы, бо іх нельга назваць танцамі. Гэта крывы танок, карагоды. Гэта шляхетныя танцы, якія танцаваліся засьцянковай шляхтай, той самы віват. Гэта мазуркі. Народныя танцы, якія танцаваліся па хатах, якія спалучалі ў сабе старадаўнюю архаічную традыцыю абрадавых дзействаў. Таксама танцы, якія прыйшлі са сьвету. Гэта быў танец, дзе на пачатку стаяў флірт мужчыны і кабеты. А да гэтага ў танцах не было флірту. Было абрадавае дзейства, якое было вышэй за стасункі мужчыны і кабеты. Гэта было вельмі сур’ёзна, суадносілася з цыклямі сонца, з ураджаем, са здароўем, а не як з фліртам. Гарадзкі танец пачынаўся як танец знаёмства, які будаваўся на зусім іншай філязофіі. Таму танец – гэта цэлая гісторыя.

Пасьля майстар-клясу беларускія музыка і танцы гучалі падчас Ночы танцаў.

ав

Поўны рэпартаж у далучаным гукавым файле.

Базар
Базар старадаўніх музычных інструмэнтаў.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт