Палякаў заклікаюць вывесіць нацыянальныя сьцягі з 2 траўня да 11 лістапада
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
30.04.2018 11:19
Цэлы год у Польшчы праходзяць шматлікія мерапрыемствы, зьвязаныя са 100-годзьдзем незалежнасьці Польшчы.
pixabay.com/CC0
«Мы заклікаем усіх палякаў з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы вывесіць нацыянальныя сьцягі з 2 траўня да 11 лістапада», – заклікаў віцэ-міністар унутраных спраў і адміністрацыі Павал Шэфэрнакэр.
На мінулым тыдні прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі рэкамэндаваў вывесіць на будынках польскія сьцягі ўсім дзяржаўным структурам.
Павал Шэфэрнакэр падкрэсьліў, што «сутнасьці дэмакратыі зьяўляецца спрэчка, але на стагодзьдзе незалежнасьці добра было б, каб усе польскія гарады былі бела-чырвоныя».
«Мы заклікаем усіх палякаў з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы вывесіць нацыянальныя сьцягі з 2 траўня да 11 лістапада», – заклікаў віцэ-міністар унутраных спраў і адміністрацыі Павал Шэфэрнакэр.
На мінулым тыдні прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі рэкамэндаваў вывесіць на будынках польскія сьцягі ўсім дзяржаўным структурам.
Павал Шэфэрнакэр падкрэсьліў, што «сутнасьцю дэмакратыі зьяўляецца спрэчка, але на стагодзьдзе незалежнасьці добра было б, каб усе польскія гарады былі бела-чырвоныя».
ав