У Кабуле адбыўся падвойны тэракт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        30.04.2018 10:36
                    
                                 
                
                
                    У выніку двух выбухаў бомбы ёсьць шмат забітых і загінуўшых.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/HEDAYATULLAH AMID
                     
                
                
                
               
                
                          
У Кабуле адбыўся падвойны тэракт
У выніку двух выбухаў бомбы ёсьць шмат забітых і загінуўшых.
У падвойным выбуху бомбы сёньня раніцай у сталіцы Аўганістану загінула прынамсі 21 асоба, у тым ліку фотарэпарцёр агенцтва AFP, а 27 чалавек былі параненыя.
Неўзабаве пасьля першага выбуху, які адбыўся блізу сядзібы аўганскай выведкі, адбыўся другі выбух.
Прэс-сакратар Аўганістану заявіў, што ахвяр можа быць значна больш. Падвойны тэракт адбыўся ў мікрараёне Шашдарак, дзе месьцяцца, між іншым, сядзіба лякальнага кіраўніцтва NATO ў Кабуле, а таксама шматлікія амбасады. Ахвярамі другога выбуху сталі асобы, якія накіраваліся з дапамогай пасьля першага тэракту.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за падвойны тэракт.
У падвойным выбуху бомбы сёньня раніцай у сталіцы Аўганістану загінула прынамсі 21 асоба, у тым ліку фотарэпарцёр агенцтва AFP, а 27 чалавек былі параненыя.
Неўзабаве пасьля першага выбуху, які адбыўся блізу сядзібы аўганскай выведкі, адбыўся другі выбух.
Улады Аўганістану заявілі, што ахвяр можа быць значна больш. Падвойны тэракт адбыўся ў мікрараёне Шашдарак, дзе месьцяцца, між іншым, сядзіба лякальнага кіраўніцтва NATO ў Кабуле, а таксама шматлікія амбасады. Ахвярамі другога выбуху сталі асобы, якія накіраваліся з дапамогай пасьля першага тэракту.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за падвойны тэракт.
ав