Падчас доўгіх выходных паліцыя праводзіць узмоцненыя праверкі кіроўцаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.04.2018 14:15
                    
                                 
                
                
                    Найперш паліцыянты правяраюць ў вадзіцеляў цьвярозасьць. 
                
                
                    
                        
Foto: http://www.policja.pl/
                     
                
                
                
               
                
                         У Польшчы працягваюцца свабодныя дні, зьвязаныя з 1 траўня і затым са сьвятам Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Дастаткова папрасіць на працы адпачынак на панядзелак, сераду і пятніцу, і можна мець свабодныя дні ад 28 красавіка да 6 траўня.
У гэты час паліцыя праводзіць на дарогах узмоцненыя праверкі кіроўцаў. Найперш правярае ў вадзіцеляў цьвярозасьць. Кожны дзень на працу на дарогах выходзіць 5 тысяч супрацоўнікаў паліцыі.
Паліцыя заклікае ўзяць адказнасьць за бясьпеку на дарозе ня толькі кіроўцаў, а таксама іх таварышаў, і не дазваляць выпіўшаму чалавеку сядаць за руль.
Галоўная камэндатура паліцыі ў Варшаве паведамляе, што летась падчас гэтак званых доўгіх выходных нецьвярозыя асобы ўдзельнічалі ў 90 ДТЗ, у выніку якіх 9 чалавек загінулі.
яс