Logo Polskiego Radia
Print

29 красавіка 1945 г. амэрыканскія салдаты вызвалілі нямецкі канцлягер Дахау

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.04.2018 11:27
У гадавіну вызваленьня Дахау адзначаецца Дзень пакутніцтва польскага духавенства.
en.wikipedia.org/Public Domain

Прафэсар Ян Жарын у эфіры Польскае радыё сказаў, што гэта быў першы канцэнтрацыйны лягер, створаны для таго, каб ліквідаваць ворагаў гітлераўскага рэжыму.

Ян Жарын: Пачаліся вывазкі польскага духавенства ў Дахау, таму што гэта было адначасова зьнішчэньне часткі польскай інтэлігенцыі. Агулам за 1939-1945 гг. было там забіта 840 польскіх сьвятароў. Усе іншыя сьвятары, якія там знаходзіліся і там загінулі, не складалі нават паловы колькасьці польскага духавенства. Польскія страты былі непараўнальна вялікія.

Дахау быў галоўным лягерам, куды высылалі каталіцкіх, пратэстанцкіх і праваслаўных сьвятароў. Сярод 3 тысяч зьняволеных манахаў, дыяканаў, сьвятароў і каталіцкіх біскупаў, 1800 паходзілі з Польшчы. Амаль палова з іх была закатавана ў канцлягеры.

Першы нямецкі лягер Дахау быў створаны праз два месяцы пасьля прыходу да ўлады ў Нямеччыне Адольфа Гітлера. Канцлягер паўстаў 22 траўня 1933 году блізу Мюнхена на тэрыторыі былога заводу боепрыпасаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт