Ярошына: Грамадзтва і дзяржава яшчэ павінны «сасьпець» да рэфэрэндуму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.04.2018 09:54
                    
                                 
                
                
                    Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі заявіла ў эфіры АНТ, што рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю Беларусі ў бліжэйшы час ня будзе.
                
                
                    
                        
Лідзія Ярмошынаyoutube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ, што рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю Беларусі ў бліжэйшы час ня будзе.
Сама Ярмошына месяц таму расказвала пра тое, як рыхтуецца рэфэрэндум, але не казала, якія пытаньні будуць на яго выносіцца.
Аляксандар Лукашэнка заяўляў пра магчымасьць рэфэрэндуму яшчэ мінулай восеньню (пытаньні не называліся), але ў час звароту да народу і дэпутатаў 24 красавіка заявіў, што «ні пра які рэфэрэндум ня думаў».
«Так, у нас у Канстытуцыі ўжо досыць шмат састарэлых нормаў, але калі яны не зьяўляюцца ў дадзены момант гарачымі, гэта значыць не перашкаджаюць грамадзтву існаваць і функцыянаваць, то стабільнасьць нашмат важнейшая за мадэрнізацыю канстытуцыйных нормаў», — казала на АНТ Ярошына, удакладніўшы, што грамадзтва і дзяржава яшчэ павінны «сасьпець» да рэфэрэндуму.
Яна паабяцала, што пра рэфэрэндум, калі яго вырашаць правесьці, раскажуць загадзя.
Паводле svaboda.org/яс