Адна трэць з іх маюць больш чым 55 гадоў, да таго ж маладыя чыноўнікі ўсё часьцей сыходзяць у прыватныя кампаніі. Асноўнымі прычынамі гэтага зьяўляюцца нізкія заробкі, палітызацыя структур органаў улады, а таксама дрэны імідж службы дзяржаўнага кіраваныя.
Дадзеныя Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця паказваюць, што польскія бюракраты зьяўляюцца аднымі з найстарэйшых у Эўропе. Па гэтым паказчыку Польшча займае чацьвёртае месца на Старым кантынэнце.
Кожны трэці супрацоўнік апарату дзяржаўнага кіраваньня ў Польшчы старэйшы за 55 гадоў. У той час як, бюракраты маладзейшыя за 34 гады складаюць усяго 6% ад усіх дзяржаўных служачых.
Той факт, што праца ў галіне публічнага кіраваньня не зьяўляецца прывабнай для маладых людзей, таксама паказваюць дадзеныя, прадстаўленыя ў дакладзе, падрыхтаваным для Канцылярыі прэм'ер-міністра. Зьмест дакладу пацьвярджае хуткае скарачэньне колькасьці кандыдатаў на адкрытыя пазыцыі ў дзяржапараце.
Напрыклад, у 2013 годзе сярэдняя колкасьць кандыдатаў на вакансіі ў цэнтральныя офісы публічнай адміністрацыі дасягала 31 на 1 пасаду. У сваю чаргу, летась гэты паказчык апусьціўся да 7 чалавек на пасаду. Аналягічная тэндэнцыя назіраецца ва ўсіх сфэрах дзяржаўнай адміністрацыі.
Траціна з іх старэйшыя за 55 гадоў, да таго ж маладыя чыноўнікі ўсё часьцей сыходзяць у прыватныя кампаніі. Асноўнымі прычынамі гэтага зьяўляюцца нізкія заробкі, палітызацыя структур органаў улады, а таксама дрэны імідж службы дзяржаўнага кіраваныя.
Дадзеныя Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця паказваюць, што польскія бюракраты зьяўляюцца аднымі з найстарэйшых у Эўропе. Па гэтым паказчыку Польшча займае чацьвёртае месца на Старым кантынэнце.
Кожны трэці супрацоўнік апарату дзяржаўнага кіраваньня ў Польшчы старэйшы за 55 гадоў. У той час як, бюракраты маладзейшыя за 34 гады складаюць усяго 6% ад усіх дзяржаўных служачых.
Той факт, што праца ў галіне публічнага кіраваньня не зьяўляецца прывабнай для маладых людзей, выкрываюць дадзеныя, прадстаўленыя ў дакладзе, падрыхтаваным для Канцылярыі прэм'ер-міністра. Зьмест дакладу пацьвярджае хуткае скарачэньне колькасьці кандыдатаў на адкрытыя пазыцыі ў дзяржапараце.
Напрыклад, у 2013 годзе сярэдняя колкасьць кандыдатаў на вакансіі ў цэнтральныя офісы публічнай адміністрацыі дасягала 31 асобы на 1 пасаду. У сваю чаргу, летась гэты паказчык апусьціўся да 7 чалавек на пасаду. Аналягічная тэндэнцыя назіраецца ва ўсіх сфэрах дзяржаўнай адміністрацыі.
эж