Logo Polskiego Radia
Print

«Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін – гэта апора ўсіх эстрэмізмаў і сэпаратызмаў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2018 12:08
Галоўная мэта Пуціна – падзяліць Эўразьвяз і пасварыць народы, старшыня Сэнату Польшчы.
На першым пляне Станіслаў КарчэўскіНа першым пляне Станіслаў КарчэўскіPAP/Tomasz Waszczuk

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін – гэта апора ўсіх эстрэмізмаў і сэпаратызмаў, а яго галоўная мэта – падзяліць Эўразьвяз і народы, такое меркаваньне выказаў старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі. Пра гэта галава верхняй палаты нацыянальнага сходу Польшчы заявіў у Таліне, дзе адбываецца канфэрэнцыя старшыняў парлямэнтаў і палат парлямэнтаў членскіх краін Эўрапейскага Зьвязу.
«Для левых сіл Пуцін – левы, для кансэрватараў – кансэрватар: ён прыстасуецца да кожнай палітычнай плыні, абы толькі падзяліць Эўразьвяз і пасварыць народы», – сказаў Карчэўскі. Пры гэтым ён зазначыў, што галоўнай праблемай Эўразьвязу зьяўляецца «каардынацыя намаганьняў у супрацьдзеяньні расейскай прапагандзе, якая распаўсюджваецца на іншыя краіны».
У талінскай канфэрэнцыі таксама ўдзельнічае старшыня Сэйму Польшчы Марэк Кухціньскі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт