Logo Polskiego Radia
Print

Расея пачала ваенныя вучэньні ў Крыме

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2018 08:59
У 2018 годзе ў Севастопалі заступілі на баявое дзяжурства ЗРК СПА С-400 «Трыюмф».
Зэнітная ракетная сыстэма С-400 «Триумф»Зэнітная ракетная сыстэма С-400 «Триумф»www.mil.ru

Расея пачала ваенныя вучэньні ў Крыме
Расейская армія пачала ў Крыме вучэньні, на якіх адпрацоўваецца выяўленьне караблёў умоўнага праціўніка, паведамілі ў прэс-службе Чарнаморскага флёту.
Адзначаецца, што ў вучэньнях будуць задзейнічаныя берагавыя ракетныя комплексы. У прэс-службе нагадалі, што ў Крыме разьмешчаныя расейскія разьлікі ракетных комплексаў «Бастыён» і «Бал». Камандна-штабныя вучэньні ракетнай брыгады Чарнаморскага флёту Расеі адбываецца на палігоне баявой падрыхтоўкі ў Крыме.
«На наступным этапе вучэньняў разьлікі адпрацуюць разгортваньне ракетных комплексаў на мясцовасьці й зьмяненьне агнявых пазыцый. Завяршальным этапам заліковага тактычнага вучэньня стане выкананьне ракетчыкамі заданьняў па выяўленьні ўмоўных надводных мэтаў з далейшай перадачай атрыманых дадзеных на камандны пункт», – гаворыцца ў паведамленьні.
У лютым разьлікі ракетных комплексаў «Бастыён» і «Бал» Чарнаморскага флёту Расеі ўжо праводзілі ў Крыме вучэньні па зьнішчэньні марскіх цэляў.
У 2018 годзе ў раёне мыса Фіалент у Севастопалі заступілі на баявое дзяжурства зэнітныя ракетныя комплексы супрацьпаветранай абароны С-400 «Трыюмф».

Расейская армія пачала ў Крыме вучэньні, на якіх адпрацоўваецца выяўленьне караблёў умоўнага праціўніка, паведамілі ў прэс-службе Чарнаморскага флёту.

Адзначаецца, што ў вучэньнях будуць задзейнічаныя берагавыя ракетныя комплексы. У прэс-службе нагадалі, што ў Крыме разьмешчаныя расейскія разьлікі ракетных комплексаў «Бастыён» і «Бал». Камандна-штабныя вучэньні ракетнай брыгады Чарнаморскага флёту Расеі адбываюцца на палігоне баявой падрыхтоўкі ў Крыме.

«На наступным этапе вучэньняў разьлікі адпрацуюць разгортваньне ракетных комплексаў на мясцовасьці й зьмяненьне агнявых пазыцый. Завяршальным этапам заліковага тактычнага вучэньня стане выкананьне ракетчыкамі заданьняў па выяўленьні ўмоўных надводных цэляў з далейшай перадачай атрыманых дадзеных на камандны пункт», – гаворыцца ў паведамленьні.

У лютым разьлікі ракетных комплексаў «Бастыён» і «Бал» Чарнаморскага флёту Расеі ўжо праводзілі ў Крыме вучэньні па зьнішчэньні марскіх цэляў.

У 2018 годзе ў раёне мыса Фіалент у Севастопалі заступілі на баявое дзяжурства зэнітныя ракетныя комплексы супрацьпаветранай абароны С-400 «Трыюмф».

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт