ЗША: паляпшэньне адносін з Расеяй магчымае
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.04.2018 13:07
Аднак спачатку Расея мусіць адказаць на шэраг сумневаў ЗША, лічыць дарадчык Белага дому Джон Болтан.
Белы дом, ЗША.Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain
Паводле ЗША, паляпшэньне адносін з Расеяй магчымае
Спачатку аднак Расея мусіць адказаць на шэраг сумневаў ЗША, лічыць дарадчык Белага дому Джон Болтан.
Дарадчык Белага дома па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які ўступіў на гэтую пасаду ў сакавіку, у першыню сустрэўся з амбасадарам Расеі ў ЗША Анатолем Антонавым, паведаміла агенцтва Reuters.
Болтан сказаў, што для паляпшэньня адносінаў паміж краінамі неабходны адназначны адказ Расеі на абвінавачваньні ЗША адносна ейнага магчымага ўмяшальніцтва ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, дачыненьня да хімічнай атакі ў Вялікабрытаніі, а таксама ўмяшальніцтва ва Ўкраіне й заангажаваньня ў Сырыі.
Амэрыканскі палітык заявіў таксама, што паляпшэньне адносіны паміж ЗША й Расеяй у інтарэсах абедзьвюх краін.
аз
Дарадчык Белага дома па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які ўступіў на гэтую пасаду ў сакавіку, упершыню сустрэўся з амбасадарам Расеі ў ЗША Анатолем Антонавым, паведаміла агенцтва Reuters.
Болтан сказаў, што для паляпшэньня адносінаў паміж краінамі неабходны адназначны адказ Расеі на абвінавачваньні ЗША адносна ейнага магчымага ўмяшальніцтва ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, дачыненьня да хімічнай атакі ў Вялікабрытаніі, а таксама ўмяшальніцтва ва Ўкраіне й заангажаваньня ў Сырыі.
Амэрыканскі палітык заявіў таксама, што паляпшэньне адносін паміж ЗША й Расеяй у інтарэсах абедзьвюх краін.
аз