Logo Polskiego Radia
Print

Варшава адзначае 75-я ўгодкі выбуху паўстаньня ў Варшаўскім гета

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.04.2018 10:38
Галоўная цырымонія ў гонар габрэйскіх змагароў і ахвяр Галакосту пачнецца апоўдні каля Помніка героям гета.
Галіна Бірэнбаўм (L), Крыстына Будніцка (C) і Марыян Турскі (P) у Каралеўскім палацыГаліна Бірэнбаўм (L), Крыстына Будніцка (C) і Марыян Турскі (P) у Каралеўскім палацы PAP/Rafał Guz

Галоўная цырымонія ў гонар габрэйскіх змагароў і ахвяр Галакосту пачнецца апоўдні каля Помніка героям гета. У ёй прымуць удзел прэзыдэнт Анджэй Дуда і прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, а таксама жыхары польскай сталіцы.

Раней прэзыдэнт наведаў габрэйскія могілкі.

З самай раніцы ў Варшаве праходзіць акцыя «Нарцыс», падчас якой 2 тысяч валянтэраў раздаюць мінакам папяровыя нарцысы.

Гэтая акцыя нагадвае пра апошняга камандзіра паўстаньня ў Варшаўскім гета Марэка Эдэльмана, які на працягу многіх гадоў 19 красавіка ўскладаў жоўтыя кветкі да Помніка героям гета.

Раніцай у Каралеўскім палацы на ўрачыстым паседжаньні гарадзкая Рада ўручыла ганаровае грамадзянства горада Варшавы сьведкам паўстаньня Галіне Бірэнбаўм, Крыстыне Будніцкай і Мар'яну Турскаму.

У другой палове дня ў Саскім парку побач з Магілай невядомага жаўнера будзе пасаджаны «дуб памяці».

Затым а 16 гадзіне Тэатар Жыдоўскі і Фонд Шалём ладзяць на Пляцы Гжыбоўскім у Варшаве адкрыцьцё жывога помніка «Дрэва сьлёз». Гэта ніцая вярба, галінкі якой сымбалізуюць сьлёзы маці ў роспачы.

Урачыстасьці завершыць канцэрт (а 20 гадзіне) «Нас яднае памяць» на плошчы перад Музэем гісторыі польскіх габрэяў «Полін». Выступіць Нацыянальны сымфанічны аркестар Польскага Радыё, хор Нацыянальнай філярмоніі. Салісты засьпяваюць спэцыяльна напісаны для 75-й гадавіны выбуху паўстаньня ў Варшаўскім гета твор Радзіміра Дэмбскага (Radzimir Dębski).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт