Logo Polskiego Radia
Print

Польская апазыцыя: Яраслаў Качыньскі павінен заплаціць падатак за ахову

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.04.2018 09:45
Ахова старшыні кіруючай партыі - гэта «нематэрыяльны даход», а за гэта плаціцца падатак, апазыцыйны палітык.
Лідар партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў КачыньскіЛідар партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскіyoutube.com/screen

Дэпутат апазыцыйнай лібэральнай партыі «Сучасная» («Nowoczesna») Пётр Місіла (Piotr Misiło) лічыць, што лідар кіруючай у Польшчы кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі павінен заплаціць падатак за ахову. Дэпутат мяркуе, што паводле Падатковага кодэксу, ахова старшыні ПіС - гэта «нематэрыяльны даход», а за кожны даход плаціцца падатак.

«Гэта няправільная інтэрпрэтацыя закону», – адказваюць апазыцыйнаму дэпутату ў кіроўнай партыі.

Дэпутат Місіла сьцьвярджае, што ў 2016 годзе ПіС выдзяліла на ахову Яраслава Качыньскага 1,5 мільёна злотых (360 тыс. эўра), і падаў заяву ў Падатковую інспэкцыю. За 2016 год лідар кіроўнай партыі павінен заплаціць некалькі тысяч злотых падатку ад прыбытку.

«Ахова старшыні ПіС зьяўляецца элемэнтам функцыянаваньня партыі», – такім чынам выдаткі на целаахоўнікаў Яраслава Качыньскага абгрунтоўвае дэпутат гэтай партыі Анджэй Матусевіч. Паводле яго, «грошы зь дзяржаўнай датацыі на партыю выдаткоўваюцца агулам на яе функцыянаваньне, а ахова старшыні - менавіта элемэнт яе функцыянаваньня».

Палітык зазначыў, што агрэсія ў адносінах да іншых дзеячаў ПіС і напады на офісы партыі пацьвярджаюць, што ахова Яраславу Качыньскаму неабходная.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт