Logo Polskiego Radia
Print

Расея прапануе спрасьціць працэдуру атрыманьня расейскага грамадзянства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2018 10:11
МУС Расеі прапануе вызваліць беларусаў і ўкраінцаў ад праходжаньня камісіі на веданьне рускай мовы.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Расея прапануе спрасьціць працэдуру атрыманьня расейскага грамадзянства
МУС Расеі прапануе вызваліць беларусаў і ўкраінцаў ад праходжаньня камісіі на веданьне рускай мовы.
Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай Фэдэрацыі выступіла з ініцыятывай вызваліць грамадзян Беларусі і Ўкраіны ад праходжаньня камісіі на веданьне рускай мовы пры прыёме ў расейскае грамадзянства. Пра гэта 17 красавіка на паседжаньні Савета пры прэзыдэнце РФ па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці й правах чалавека заявіла кіраўнік галоўнага ўпраўленьня па пытаньнях міграцыі МУС РФ Вольга Кірылава.
„Нарадзілася прапанова вызваліць грамадзян Украіны й Беларусі ад праходжаньня камісіі на пацьвярджэньне веданьня рускай мовы. Лічым, што гэта ініцыятыва (у нас яна ўжо аформлена ў выглядзе законапраекта) <...> будзе рухацца”, — цытуе расейскую чыноўніцу ТАСС.
Кірылава таксама выказалася за вяртаньне практыкі выдачы віду на жыхарства на працяглы тэрмін. „У старыя часы від на жыхарства быў дакумэнтам, зь якім можна было пражыць усё жыцьцё. Цяпер мы выдаем від на жыхарства на пяць гадоў і без права працягу. Мы лічым, што павінны выдаваць на пяць гадоў і з такой колькасьцю, якая трэба, а, можа быць, з пэўнага ўзросту зрабіць і бестэрміновым”, - адзначыла яна.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт