Войска Польскае адзначыла 25-годзьдзе супрацы з Нацгвардыяй штату Ілінойс
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.04.2018 14:41
Апошнім часам гвардзейцы прымалі ўдзел у падрыхтоўцы жаўнераў Войск тэрытарыяльнай абароны.
Зьлева направа (у касьцюмах): Брус Ронэр, Пол Джонс і Марыюш Блашчак сярод польскіх вайскоўцаў і амэрыканскіх гвардзейцаўPAP/Paweł Supernak
Войска Польскае адзначыла 25-годзьдзе супрацы з Нацгвардыяй штату Ілінойс
Войска Польскае супрацоўнічае з Нацыянальнай гвардыяй амэрыканскага штату Ілінойс вось ужо 25 гадоў. Гэты юбілей быў адзначаны ў Варшаве пры нагодзе сустрэчы міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыюша Блашчака, амбасадара ЗША ў Польшчы Пола Джонса й губэрнатара штату Ілінойс Бруса Ронэра.
Падчас сустрэчы Марыюш Блашчак нагадаў, што праграма супрацы паміж Нацыянальнай гвардыяй штату Ілінойс і Войскам Польскім была падпісаная ў 1993 годзе. У яе рамках амэрыканцы супрацоўнічаюць перш за ўсё з польскімі сухапутнымі сіламі й авіяцыяй. Апошнім часам гвардзейцы прымалі ўдзел у падрыхтоўцы жаўнераў Войск тэрытарыяльнай абароны.
Найбуйнейшым горадам штату Ілінойс зьяўляецца Чыкага, які лічыцца найбольш «польскім» горадам ЗША. Ацэньваецца, што ў Чыкага й агламэрацыі пражывае да 1 млн палякаў і грамадзян польскага паходжаньня. Да Першай сусьветнай вайны палякі былі найбольшай нацыянальнай групай гораду.

вс