Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчу прыбыла першая партыя іранскай нафты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.04.2018 15:02
Дастаўка іранскай нафты - частка палітыкі па дывэрсыфікацыі паставак сыравіны ў Польшчу і ўзмацненьні энэргетычнай бясьпекі краіны.
Танкер Delta Kanaris у порце ГданьскаТанкер Delta Kanaris у порце ГданьскаPAP/Dominik Kulaszewicz

У порт Гданьска па заказу польскага нафтаперапрацоўчага канцэрну PKN Orlen танкер Delta Kanaris даставіў 130 тыс. тон іранскай нафты. Дастаўка сыравіны ў Польшчу заняла менш за месяц.

«Чорнае золата» будзе перапрацоўвацца на заводзе ў Плоцку, што ў 100 км ад Варшавы. З узьбярэжжа Балтыкі на завод нафта будзе перапампаваная па нафтаправодзе Гданьск-Плоцк.

У кампаніі Orlen падкрэсьлілі, што ўзятыя пробы іранскай нафты пацьвердзілі вялікі патэнцыял сыравіны – яна лягчэйшая чым расейская і ўтрымлівае менш серы.

Дастаўка іранскай нафты зьяўляецца часткай палітыкі па дывэрсыфікацыі паставак энэргасыравіны ў Польшчу і ўзмацненьні энэргетычнай бясьпекі краіны.

На нафтаперапрацоўчых заводах PKN Orlen, акрамя іранскай, перапрацоўваецца таксама вуглевадародная сыравіна з Ірака, Азэрбайджана, Казахстана, Нігерыі, Вэнэсуэлы й Нарвэгіі.

вс

У порт Гданьска па заказу польскага нафтаперапрацоўчага канцэрну PKN Orlen танкер Delta Kanaris даставіў 130 тыс. тон іранскай нафты. Дастаўка сыравіны ў Польшчу заняла менш за месяц.
«Чорнае золата» будзе перапрацоўвацца на заводзе ў Плоцку, што ў 100 км ад Варшавы. З узьбярэжжа Балтыкі на завод нафта будзе перапампаваная па нафтаправодзе Гданьск-Плоцк.
У кампаніі Orlen падкрэсьлілі, што ўзятыя пробы іранскай нафты пацьвердзілі вялікі патэнцыял сыравіны – яна лягчэйшая чым расейская і ўтрымлівае менш серы.
Дастаўка іранскай нафты зьяўляецца часткай палітыкі па дывэрсыфікацыі паставак энэргасыравіны ў Польшчу і ўзмацненьня энэргетычнай бясьпекі краіны.
На нафтаперапрацоўчых заводах PKN Orlen, акрамя іранскай, перапрацоўваецца таксама вуглевадародная сыравіна з Ірака, Азэрбайджана, Казахстана, Нігерыі, Вэнэсуэлы й Нарвэгіі.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт