Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм'ер Польшчы прапануе увесьці на выбарах «сямейнае галасаваньне»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.04.2018 11:45
Гэта азначае, што падчас выбараў палякі галасавалі б ня толькі за сябе, але й за непаўналетніх дзяцей.
Віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін у СэймеВіцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін у СэймеPAP/Jacek Turczyk

Віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін прапануе ўвесьці гэтак званае «сямейнае галасаваньне». Гэта азначае, што падчас выбараў палякі галасавалі б ня толькі за сябе, але й за непаўналетніх дзяцей.
«Дзеці – гэта будучыня Польшчы. Палякі, якія выхоўваюць дзяцей, думаюць ня толькі пра сябе, але й пра Польшчу, і таму маюць права прымаць рашэньні пра лёс краіны ў імя будучыні сваіх дзяцей», – сказаў палітык. Пры гэтым Говін падкрэсьліў, што прапанаванае ім вырашэньне магло б быць у новай Канстытуцыі, пра прыняцьце якой даўно гаворыць кіруючая кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць» (ПіС). Дзеючая польская Канстытуцыя аднак не прадбачыць такой магчымасьці, каб бацькі галасавалі за непаўналетніх дзяцей, а для зьмены асноўнага закону ПіС ня мае канстытуцыйнай большасьці ў парлямэнце.
Частка польскіх аглядальнікаў і СМІ назвала ідэю Яраслава Говіна «курʼёзнай прапановай», падкрэсьліваючы, што падобнае вырашэньне не існуе анідзе на сьвеце.

Віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін прапануе ўвесьці гэтак званае «сямейнае галасаваньне». Гэта азначае, што падчас выбараў палякі галасавалі б ня толькі за сябе, але й за непаўналетніх дзяцей. Такім чынам, калі сям'я складаецца з двух бацькоў і двух непаўналетніх дзяцей, то агулам у выбарах яны маглі б аддаць чатыры галасы.

«Дзеці – гэта будучыня Польшчы. Палякі, якія выхоўваюць дзяцей, думаюць ня толькі пра сябе, але й пра Польшчу, і таму маюць права прымаць рашэньні пра лёс краіны ў імя будучыні сваіх дзяцей», – сказаў палітык. Пры гэтым Говін падкрэсьліў, што прапанаванае ім вырашэньне магло б быць у новай Канстытуцыі, пра прыняцьце якой даўно гаворыць кіруючая кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць» (ПіС).

Дзеючая польская Канстытуцыя аднак не прадбачыць такой магчымасьці, каб бацькі галасавалі за непаўналетніх дзяцей, а для зьмены асноўнага закону ПіС ня мае канстытуцыйнай большасьці ў парлямэнце.

Частка польскіх аглядальнікаў і СМІ назвала ідэю Яраслава Говіна «курʼёзнай прапановай», падкрэсьліваючы, што падобнае вырашэньне не існуе анідзе на сьвеце.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт