Logo Polskiego Radia
Print

Былы прэзыдэнт даваў паказаньні па справе смаленскай авіякатастрофы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2018 14:11
Браніслаў Камароўскі даваў паказаньні ў якасьці сьведкі, а яго слуханьне было вызначанае яшчэ ў 2017 годзе.
Былы прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.Былы прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.PAP/Paweł Supernak

Былы прэзыдэнт даваў паказаньні па справе смаленскай авіякатастрофы
Браніслаў Камароўскі даваў паказаньні ў якасьці сьведкі, а яго слуханьне было вызначанае яшчэ ў 2017 годзе.
Былы прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сёньня даваў паказаньні ў Нацыянальнай пракуратуры. Справа тычыцца занядбаньня службовых абавязкаў з боку дзяржаўных чыноўнікаў пасьля авіякатастрофы прэзыдэнцкага Ту-154М пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
Прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Эва Бялік (Ewa Bialik) падкрэсьліла, што Браніслаў Камароўскі даваў паказаньні ў якасьці сьведкі, а яго слуханьне было вызначанае яшчэ ў сьнежні 2017 году.
Перад пачаткам слуханьня Браніслаў Камароўскі адзначыў, што ў моманце авіякатастрофы ён выконваў функцыю сьпікера парлямэнта й ня меў ніякага дачыненьня да падрыхтоўкі візыту тагачаснага прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Смаленск.
Справа датычыць занядбаньня службовых абавязкаў з боку дзяржаўных службовых асоб, у тым ліку тагачасных пракурораў Ваеннай акруговай пракуратуры ў Варшаве, якія не ўдзельнічалі ва ўскрыцьці цел ахвяр катастрофы ў Расеі й не загадалі паўторнага ўскрыцьця пасьля таго, як целы былі дастаўленыя ў Польшчу.
Раней у рамках згаданай справы паказаньні давалі таксама былы прэм'ер Дональд Туск, былы міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі (Radosław Sikorski) й былы міністар аховы здароўя Эва Копач (Ewa Kopacz).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт