Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейская камісія змагаецца з няякаснымі прадуктамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.04.2018 09:26
Гаворка ідзе пра ежу і мыйныя сродкі, якія прадаюцца на тэрыторыі краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneanaterate/pixabay/CC0 License

Эўрапейская камісія прымае дзеяньні з мэтай барацьбы з няякаснымі прадуктамі. Найперш гаворка ідзе пра ежу і мыйныя сродкі, якія прадаюцца на тэрыторыі краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Якасьць гэтых тавараў не супадае з якасьцю тавараў, якія прадаюцца ў краінах Заходняй Эўропы. З прапановай зьмен спажывецкага права выступіла чэшка, камісар, адказная за справядлівасьць у бізнэсе Вэра Яўрова (Vera Jourova).

Эўрадэпутаты краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы падкрэсьліваюць, што ў іх краінах прадаюцца безалькагольныя напоі, падсалоджаныя сыропам ніжэйшай якасьці, сапраўднага соку менш у соках, меншая колькасьць рыбы ў рыбных прадуктах, і г.д, адначасова больш кансэрвантаў і стабілізатараў.

Міжнародныя кампаніі адказваюць, што яны адаптуюцца да мясцовых густаў.

Эўрапейская камісія падрыхтуе дырэктыву, якая ўвядзе забарону на продаж прадукцыі той жа маркі, але з розным складам у розных краінах. За непадпарадкаваньне правілам будуць уведзеныя аднолькавыя фінансавыя санкцыі на тэрыторыі ўсяго ЭЗ.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт