Logo Polskiego Radia
Print

Рада бясьпекі ААН плянуе пасяджэньне па хіматацы ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2018 10:07
У пасяджэньні, якое павінна прайсьці ў панядзелак, прымуць удзел дзевяць краін.
Адзін з гарадоў Сырыі, заняты ўрадавымі войскаміАдзін з гарадоў Сырыі, заняты ўрадавымі войскаміPAP/EPA/YOUSSEF BADAWI

Рада бясьпекі ААН плянуе ў панядзелак, 9 красавіка, правесьці экстраннае пасяджэньне па прычыне хімічнай атакі ў Сырыі. Пра гэта прадстаўніцтва Вялікабрытаніі пры ААН паведаміла ў сацсетцы Twitter. У пасяджэньні прымуць удзел дзевяць краін.

«Вялікабрытанія, Францыя, ЗША, Польшча, Нідэрлянды, Швэцыя, Кувэйт, Пэру й Кот-д'Івуар заклікалі правесьці экстраннае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН для абмеркаваньня паведамленьняў аб прымяненьні хімічнай зброі ў Сырыі. Сустрэча чакаецца ў панядзелак», – гаворыцца ў паведамленьні.

Нагадаем, 7 красавіка ўзброеныя сілы Асада аднавілі атакі на апошнюю непадкантрольную тэрыторыю ва Ўсходняй Гуце – горад Дума.

Пасьля гэтага сырыйскі цэнтар маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека заявіў, што ў Думе з-за скінутых урадавымі сіламі «бомбаў з хімрэчывам» загінулі 11 чалавек. СМІ пішуць пра 70 загінуўшых.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт