Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць хворых барэліёзам у Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.04.2018 17:01
Найбольш выпадкаў хваробы Лайма традыцыйна фіксуецца на пачатку вясны й летам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Meli1670/pixabay.com/CC0 Public Domain

У апошнія гады ў Польшчы фіксуецца ўсё больш выпадкаў хваробы Лайма, якую называюць таксама барэліёзам. Гэта сур'ёзнае захворваньне, якое перадаецца праз укус кляшча.

У мінулым годзе былі зафіксаваныя больш за 21,5 тысячы выпадкаў захворваньня барэліёзам. У 2015 годзе іх было на 8 тысяч менш. Найбольш захворваньняў традыцыйна фіксуецца на пачатку вясны й летам.

Прафэсар Яанна Зайкоўска (Joanna Zajkowska) з Мэдыцынскага ўнівэрсытэту ў Беластоку кажа, што колькасьць хваробаў, якія перадаюцца кляшчамі, расьце таксама з-за зьменаў у навакольным асяродзьдзі.

„Раньняя й цёплая вясна, даволі цёплая зіма й вільготнае лета спрыяюць кляшчам і хварэе ўсё больш людзей”, - кажа прафэсар.

Яанна Зайкоўска нагадвае, што іншай вельмі небясьпечнай хваробай, якая перадаецца праз укус кляшча, зьяўляецца клешчавы энцэфаліт. Штогод ім заражаецца каля 300 чалавек.

аз

Расьце колькасьць хворых барэліёзам у Польшчы
Найбольш выпадкаў хваробы Лайма традыцыйна фіксуецца на пачатку вясны й летам.
У апошнія гады ў Польшчы фіксуецца ўсё больш выпадкаў хваробы Лайма, якую называюць таксама барэліёзам. Гэта сур'ёзнае захворваньне, якое перадаецца праз укус кляшча.
У мінулым годзе былі зафіксаваныя больш за 21,5 тысячы выпадкаў захворваньня барэліёзам. У 2015 годзе іх было на 8 тысяч менш. Найбольш захворваньняў традыцыйна фіксуецца на пачатку вясны й летам.
Прафэсар Яанна Зайкоўска (Joanna Zajkowska) з Мэдыцынскага ўнівэрсытэту ў Беластоку кажа, што колькасьць хваробаў, якія перадаюцца кляшчамі, расьце таксама з-за зьменаў у навакольным асяродзьдзі.
„Раньняя й цёплая вясна, даволі цёплая зіма й вільготнае лета спрыяюць клешчам і хварэе ўсё больш людзей”, - кажа прафэсар.
Яанна Зайкоўска нагадвае, што іншай вельмі небясьпечнай хваробай, якая перадаецца праз укус кляшча зьяўляецца клешчавы энцэфаліт. Штогод ім заражаецца каля 300 чалавек.
аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт