Фінляндыя дала згоду Газпрому на будаўніцтва Nord Stream 2
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.04.2018 11:16
Расейскі бок ужо выказал сваё задавальненьне прынятым рашэньнем.
Axel Schmidt/www.nord-stream2.comFoto: Axel Schmidt/www.nord-stream2.com
Фінляндыя дала згоду на пракладку труб газаправоду Nord Stream 2 у сваёй выключнай эканамічнай зоне ў Балтыйскім моры. Інфармацыя апублікаваная на сайце фінскага ўрада.
Прынятае рашэньне ўжо пахваліла кіраўніцтва расейскай кампаніі Газпром, якая зьяўляецца найбуйнейшым акцыянэрам праекта. Супраць будаўніцтва другой ніткі газаправода Nord Stream выступаюць Польшча, Украіна ды Злучаныя Штаты Амэрыкі. Яны лічаць, што Nord Stream 2 пагражае энэргетычнай бясьпецы Эўрапейскага зьвязу і павялічвае залежнасьць краін Заходняй Эўропы ад паставак газу з Расеі.
Фінскі ўрад даў дазвол на будаўніцтва газаправода Nord Stream 2 пры ўмове, што падрадчык, а гэта зарэгістраваная ў Швэйцарыі фірма Nord Stream AG, гарантуе бясьпеку пракладкі труб, улічваць інтарэсы Фінляндыі ў Балтыйскім моры, у тым ліку бягучыя і будучыя інвэстыцыі ў гэтай зоне.
Фінскі дазвол выдадзены на 50 гадоў і можа быць працягнуты.
ПР/юл