Logo Polskiego Radia
Print

«У Польшчы няма падстаў нападаць на Беларусь»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2018 10:28
  • Алесін.mp3
«Расея жадае, каб наша армія аслабела настолькі, каб беларусы запрасілі на сваю тэрыторыю расейскія войскі сябе абараняць».
Зьнішчальнік МіГ-29 ВПС БеларусіЗьнішчальнік МіГ-29 ВПС Беларусіwww.mil.by

«Польшчы няма падстаў нападаць на Беларусь»
«Расея жадае, каб наша армія аслабела настолькі, каб беларусы запрасілі на сваю тэрыторыю расейскія войскі сябе абараняць».
Дэсантнікі Беларусі й Расеі прымуць удзел у сумесных батальённых тактычных вучэньнях, якія пройдуць на палігоне каля Берасьця. Вучэньні стартуюць 9 красавіка, а іх актыўная фаза пройдзе 10-12 красавіка.
Беларусь на вучэньнях будуць прадстаўляць падразьдзяленьні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцапэрацый Узброеных Сіл.
А з Расеі 2 красавіка ў Берасьце прыбыў кантынгент ад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расеі.
Ці Польшча павінна непакоіцца ў сувязі з тым, што манэўры адбываюцца ля яе межаў? І ў сваю чаргу ці Беларусі ёсьць чаго баяцца ў сувязі з актыўнасьцю НАТО каля яе граніц? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае аглядальнік, экспэрт па вайсковых пытаньнях Аляксандр Алесін.
Польшчы не павінна непакоіцца вучэньнямі, паколькі яны плянавыя й не нясуць пагрозы суседнім дзяржавам. Гэтак сама, як вучэньні войск НАТО на тэрыторыі Польшчы, кажа экспэрт, падкрэсьліваючы, што Менск можа быць спакойны, бо «Польшчы няма падстаў нападаць на Беларусь».
Аглядальнік таксама аднёсься да тэмы вайсковай супрацы паміж Беларусьсю й Расеяй. Аляксандр Алесін гаворыць, што Расея не зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі была моцная нацыянальная армія. «Расея жадае, каб наша армія аслабела настолькі, каб беларусы запрасілі на сваю тэрыторыю расейскія войскі сябе абараняць».
Экспэрт кажа, што Масква дэманстратыўна не пастаўляе ў Беларусь перадавыя сыстэмы ўзбраеньня, хоць іншым краінам прадае, прычым часта ў крэдыт. Экспэрт таксама пракамэнтаваў факт пакупкі Польшчай амэрыканскіх зэнітных ракетных сыстэм Patriot.
Поўная размова з Аляксандрам Алесіным – у далучаны гукавым файле. Зь ім размаўляў Валеры Саўко.

Дэсантнікі Беларусі й Расеі прымуць удзел у сумесных батальённых тактычных вучэньнях, якія пройдуць на палігоне каля Берасьця. Вучэньні стартуюць 9 красавіка, а іх актыўная фаза пройдзе 10-12 красавіка.

Як паведамлялася, Беларусь на вучэньнях будуць прадстаўляць падразьдзяленьні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцапэрацый Узброеных Сіл.
А з Расеі 2 красавіка ў Берасьце прыбыў кантынгент ад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расеі.

Ці Польшча павінна непакоіцца ў сувязі з тым, што манэўры адбываюцца ля яе межаў? І ў сваю чаргу ці Беларусі ёсьць чаго баяцца ў сувязі з актыўнасьцю НАТО каля яе граніц? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае аглядальнік, экспэрт па вайсковых пытаньнях Аляксандр Алесін.

Польшчы не павінна непакоіцца вучэньнямі, паколькі яны плянавыя й не нясуць пагрозы суседнім дзяржавам. Гэтак сама, як вучэньні войск НАТО на тэрыторыі Польшчы, кажа экспэрт, падкрэсьліваючы, што Менск можа быць спакойны, бо «Польшчы няма падстаў нападаць на Беларусь».

Аглядальнік таксама аднёсься да тэмы вайсковай супрацы паміж Беларусьсю й Расеяй. Аляксандр Алесін гаворыць, што Расея не зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі была моцная нацыянальная армія. «Расея жадае, каб наша армія аслабела настолькі, каб беларусы запрасілі на сваю тэрыторыю расейскія войскі сябе абараняць».

Экспэрт кажа, што Масква дэманстратыўна не пастаўляе ў Беларусь перадавыя сыстэмы ўзбраеньня, хоць іншым краінам прадае, прычым часта ў крэдыт. Экспэрт таксама пракамэнтаваў факт пакупкі Польшчай амэрыканскіх зэнітных ракетных сыстэм Patriot.

Поўная размова з Аляксандрам Алесіным – у далучаны гукавым файле. Зь ім размаўляў Валеры Саўко.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт