Logo Polskiego Radia
Print

Сярод краінаў ЭЗ Польшча - з найніжэйшым беспрацоўем

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2018 15:01
У лютым 2018 году ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 4,4%.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча застаецца сярод краінаў ЭЗ з найніжэйшым беспрацоўем
Паводле „Эўрастату”, у лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 4,4%.
Паводле дадзеных „Эўрастату” (статыстычнай службы Эўразьвязу), у лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 4,4%. Такім чынам, Польшча надалей застаецца ў групе краінаў Эўразьвязу з самым нізкім узроўнем беспрацоўя. Яна займае сярод іх 6-е месца.
У параўнаньні са студзенем бягучага году ўзровень беспрацоўя ў Польшчы скараціўся на 0,1%, а ў параўнаньні зь лютым мінулага году - на 0,8%.
У лютым узровень беспрацоўя ў 28 краінах Эўразьвязу склаў 7,1%. Гэта 0,1% менш, чым у мінулым месяцы й на 0,9% менш, чым у мінулым годзе.
Самы нізкі ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Чэхіі - 2,4%, а таксама на Мальце і ў Нямеччыне - па 3,5%. Самы высокі - у Грэцыі - 20,8% і ў Гішпаніі - 16,1%.
аз

Паводле дадзеных Эўрастат” (статыстычнай службы Эўразьвязу), у лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 4,4%. Такім чынам Польшча надалей застаецца ў групе краінаў Эўразьвязу з самым нізкім узроўнем беспрацоўя. Яна займае 6-е месца.

У параўнаньні са студзенем бягучага году ўзровень беспрацоўя ў Польшчы скараціўся на 0,1%, а ў параўнаньні зь лютым мінулага году - на 0,8%.

У лютым узровень беспрацоўя ў 28 краінах Эўразьвязу склаў 7,1%. Гэта на 0,1% менш, чым у мінулым месяцы, і на 0,9% менш, чым у мінулым годзе.

Самы нізкі ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Чэхіі - 2,4%, а таксама на Мальце і ў Нямеччыне - па 3,5%. Самы высокі - у Грэцыі - 20,8%, і ў Гішпаніі - 16,1%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт