Logo Polskiego Radia
Print

Лёндан адмовіўся ад супольнага з Расеяй сьледзтва па справе Скрыпаля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2018 14:44
Прадстаўнік Вялікабрытаніі назваў прапанову расейскага боку „нядобрасумленнай”.
Ня будзе брытанска-расейскага сьледзтва па справе Скрыпаля.Ня будзе брытанска-расейскага сьледзтва па справе Скрыпаля. PAP/EPA/Bart Maat

Ня будзе брытанска-расейскага сьледзтва па справе Скрыпаля
Лёндан не пагаджаецца на прапанову расейскага боку па гэтай справе.
Лёндан не пагаджаецца на прапанову Масквы павесьці сумеснае брытанска-расейскае расьсьледаваньне па справе спробы атручэньня Сяргея Скрыпаля й яго дачкі.
Прадстаўнік Вялікабрытаніі ў Арганізацыі па забароне хімічнай зброі назваў прапанову расейскага боку „нядобрасумленнай”. Ён таксама абвінаваціў Расею ў спрабуе пазьбегнуць адказу на пытаньні пра абставіны нападу на былога агента ГРУ на тэрыторыі Вялікабрытаніі.
Пазачарговае паседжаньне Выканаўчай рады Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, прысьвечанае справе Скрыпаля адбылося сёньня ў Гаазе. З прапановай правесьці сумеснае расьсьледаваньне спробы атручэньня Скрыпаля МЗС Расеі выйшла 14 сакавіка.
4 сакавіка ў брытанскім горадзе Солсбэры невядомыя зьдзяйсьняльнікі спрабавалі атруціць былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачку Юлію.
Паводле Лёндану, яны выкарысталі „Навічка”- вырабленую ў Расеі атруту.
У сувязі з нападам на Сяргея Скрыпаля ў сярэдзіне сакавіка Вялікабрытанія выслала 23 расейскіх дыпляматаў. У знак салідарнасьці зь Лёнданам расейскіх дыпляматаў выдалілі таксама каля 30 краін сьвету, у тым ліку Польшча. Масква адказала адэкватнымі мерамі.
аз

Лёндан не пагаджаецца на прапанову Масквы правесьці сумеснае брытанска-расейскае расьсьледаваньне па справе аб атручэньня Сяргея Скрыпаля й яго дачкі.

Прадстаўнік Вялікабрытаніі ў Арганізацыі па забароне хімічнай зброі назваў прапанову расейскага боку „нядобрасумленнай”. Ён таксама абвінаваціў Расею ў спрабуе пазьбегнуць адказу на пытаньні наконт абставін атручэньня былога агента ГРУ на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Пазачарговае паседжаньне Выканаўчай рады Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, прысьвечанае справе Скрыпаля, адбылося сёньня ў Гаазе. З прапановай правесьці сумеснае расьсьледаваньне, датычнае спробы атручэньня Скрыпаля, МЗС Расеі выступіла 14 сакавіка.

4 сакавіка ў брытанскім горадзе Солсбэры невядомыя зьдзяйсьняльнікі спрабавалі атруціць былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачку Юлію. Паводле Лёндану, яны выкарысталі „Навічка”- вырабленую ў Расеі атруту.

У сувязі з нападам на Сяргея Скрыпаля ў сярэдзіне сакавіка Вялікабрытанія выслала 23 расейскіх дыпляматаў. У знак салідарнасьці зь Лёнданам расейскіх дыпляматаў выдалілі таксама каля 30 краін сьвету, у тым ліку Польшча. Масква адказала адэкватнымі мерамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт