Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й ЗША паглыбляюць эканамічнае супрацоўніцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2018 11:35
Кіраўнік польскага ўраду паведаміў аб стварэньні польска-амэрыканскай гандлёвай палаты ў ЗША.
Прэм’ер Матэвуш МаравецкіПрэм’ер Матэвуш МаравецкіPAP/Paweł Supernak

Польшча й ЗША паглыбляюць эканамічнае супрацоўніцтва
Кіраўнік польскага ўраду паведаміў аб стварэньні польска-амэрыканскай гандлёвай палаты.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) паведаміў аб стварэньні польска-амэрыканскай гандлёвай палаты. Паводле кіраўніка польскага ўраду, гэта важны крок на шляху да моцнай прысутнасьці польскага бізнэсу ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
Матэвуш Маравецкі адзначыў, што прывабная эканамічная сытуацыя ў Польшчы сустракаецца з зацікаўленьнем замежных інтарэсаў, у тым ліку са Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Амбасадар ЗША ў Польшчы Пол Джонс спадзяецца, што польска-амэрыканская гандлёвая палата будзе спрыяць паглыбленьні эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі. Ён заявіў таксама, што ў ЗША назіраецца спрыяльны клімат для польскіх інвэстараў, пра што, перш за ўсё, сьведчыць колькасьць польскіх кампаніяў у ЗША.
У сваю чаргу, паводле Матэвуша Маравецкага, прыкладам паглыбленьня адносін паміж Польшчай і ЗША зьяўляецца кантракт на пакупку амэрыканскіх комплексаў Patriot.
аз

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) паведаміў аб стварэньні польска-амэрыканскай гандлёвай палаты ў Вашынгтоне. Паводле кіраўніка польскага ўраду, гэта важны крок на шляху да моцнай прысутнасьці польскага бізнэсу ў Злучаных Штатах Амэрыкі.

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што прывабная эканамічная сытуацыя ў Польшчы сустракаецца з зацікаўленьнем замежных інтарэсаў, у тым ліку са Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Амбасадар ЗША ў Польшчы Пол Джонс спадзяецца, што польска-амэрыканская гандлёвая палата будзе спрыяць паглыбленьні эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі. Ён заявіў таксама, што ў ЗША назіраецца спрыяльны клімат для польскіх інвэстараў, пра што, перш за ўсё, сьведчыць колькасьць польскіх кампаніяў у ЗША.

У сваю чаргу, паводле Матэвуша Маравецкага, прыкладам паглыбленьня адносін паміж Польшчай і ЗША зьяўляецца кантракт на пакупку амэрыканскіх комплексаў Patriot.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт