Аб магчымасьці арганізацыі рэфэрэндуму па пытаньнях зьменаў у Канстытуцыю цягам 60–70 дзён заявіла старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына. Паводле яе словаў, распрацоўкай пытаньняў, якія будуць пастаўленыя на імаверным рэфэрэндуме, зоймецца Канстытуцыйны Суд.
Старшыня ЦВК удакладніла, што ў выпадку калі рэфэрэндум пройдзе ў межах іншай выбарчай кампаніі, ён адбудзецца за кошт па-за бюджэтных сродкаў.
Пакуль невядома, ці палітычнае кіраўніцтва Беларусі прыняло рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму; таксама невядомымі застаюцца пытаньні магчымага плебісцыту.
Аднак ужо напрыканцы 2016 году блізкая ўладзе Лібэральна- дэмакратычная партыя прапанавала правесьці рэфэрэндум. Кіраўніцтва ЛДПБ прапанавала разгледзіць пытаньне павелічэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта з 5 да 7 гадоў, а мясцовых саветаў дэпутатаў - з 4 да 5 гадоў. Кандыдат філязофскіх навук, палітоляг Уладзімір Падгол упэўнены, што ўлада зацікаўленая ў зьмене Асноўнага Закону:
Аб магчымасьці арганізацыі рэфэрэндуму па пытаньнях зьменаў у Канстытуцыю цягам 60–70 дзён заявіла старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына. Паводле яе словаў, распрацоўкай пытаньняў, якія будуць пастаўленыя на імаверным рэфэрэндуме, зоймецца Канстытуцыйны Суд.
Старшыня ЦВК удакладніла, што ў выпадку калі рэфэрэндум пройдзе ў межах іншай выбарчай кампаніі, ён адбудзецца за кошт па-за бюджэтных сродкаў. Пакуль невядома, ці палітычнае кіраўніцтва Беларусі прыняло рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму; таксама невядомымі застаюцца пытаньні магчымага плебісцыту.
Аднак ужо напрыканцы 2016 году блізкая ўладзе Лібэральна- дэмакратычная партыя прапанавала правесьці рэфэрэндум. Кіраўніцтва ЛДПБ прапанавала разгледзіць пытаньне павелічэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта з 5 да 7 гадоў, а мясцовых саветаў дэпутатаў - з 4 да 5 гадоў. Кандыдат філязофскіх навук, палітоляг Уладзімір Падгол упэўнены, што ўлада зацікаўленая ў зьмене Асноўнага Закону:
Сказаць, што рыхтуецца нейкі рэфэрэндум ці не, я не магу. Гэта быў бы авантурызм. Можна дакладна сьцьвердзіць, што гэтая Канстытуцыя не задавальняе нікога – не ўладу, не апазыцыю.
На мой погляд, што відавочна ёсьць на сёньня – гэта адсутнасьць у Канстытуцыі усялякіх узгадак пра наяўнасьць Саюзнай Дзяржавы паміж Беларусьсю і Расіяй. Некалькі год пасьля прыняцьця Канстытуцыі Лукашэнка падпісаў з кіраўніком Расеі дамову аб утварэньні Саюзнай Дзяржавы. Пазьней парлямэнт Беларусі прыняў закон аб утварэньні Саюзнай Дзяржавы; а там: агульная тэрыторыя, наддзяржаўныя органы кіраваньня, Вышэйшая Дзяржрада, агульны бюджэт і г.д. Адсутнасьць мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй усімі чыноўнікамі абгрунтоўваецца менавіта наяўнасьцю Закону аб Саюзнай Дзяржаве.
Усяго гэтага няма ў Канстытуцыі, але там ёсьць сувэрэнітэт беларускай дзяржавы на сваёй тэрыторыі. Сёньня Лукашэнка дзейнічае насуперак Канстытуцыі (калі ўлада зьменіцца, яго можна будзе судзіць за канстытуцыйны пераварот). Можа ён пра гэта думае…
Факт у тым, што закон аб утварэньні Саюзнай Дзяржавы цалкам супярэчыць Канстытуцыі. Гэта антыканстытуцыйны акт! Калі ісьці на поўнае выкананьне гэтага акту – Канстытуцыю давядзецца мяняць. (…)
Аднак рэфэрэндум можа мець дарадчы характар. Улады могуць унесьці пытаньне аб зафіксаваньні статусу Саюзнай Дзяржавы ў Канстытуцыі. Як заўжды прапанавае пытаньне «пераможа» на ўсеагульным рэфэрэндуме. Потым Лукашэнка будзе прадаваць гэтыя рэкамэндацыі кіраўніку Расеі, Пуціну. Прадаваць за аднолькавыя ўмовы гаспадараньня, за аднолькавыя кошты на нафту й газ і г. д.
Такім чынам можа быць распачаты новы доўгатэрміновы палітычны гандаль. Мы вам свой сувэрэнітэт, а вы нам – рэальна нізкія кошты на энэрганосьбіты, адкрыты рынак і г. д. На сёньня гэта адзіная мэтазгоднасьць якую я бачу для Лукашэнкі.
У сваю чаргу беларускі палітоляг Валер Карбалевіч падзяляе думку, што Аляксандр Лукашэнка зацікаўлены ў павелічэньні тэрміну сваіх паўнамоцтваў.
Гэта ня сьведчыць аб тым, што рыхтуецца рэфэрэндум. Ярмошына казала пра чыста тэхнічныя магчымасьці, якія можна рэалізаваць, калі будзе адпаведнае палітычнае рашэньне. (…) Таму б я ня сьпяшаўся рабіць нейкіх высноваў.
Пытаньне пра рэфэрэндум не было прынята і невядома ці будзе прынята. Яна што сказала? Хіба што будзе рэфэрэндум, яна ж пра гэта не казала. Яна сказала, што калі будзе каманда, загад – то ЦВК у стане рэалізаваць рэфэрэндум цягам 60-70 дзён. Усё.
Найбольш зразумелае й лягічнае пытаньне, якое хвалюе сёньня Лукашэнку, гэта падаўжэньне тэрміну яго паўнамоцтваў да 6 ці 7, ці яшчэ колькі гадоў. Гэта адзінае пытаньне якое яго хвалюе, астатнія пытаньні ідуць у прывязку да гэтага.
Пры гэтым Валер Карбалевіч падзяляе думку, што Аляксандр Лукашэнка зацікаўлены ў павелічэньні тэрміну сваіх паўнамоцтваў.
Прагноз, гэта такая небясьпечная рэч. Цяжка тут нешта казаць… Я б сказаў так – ідэя павелічэньня прэзыдэнцкага тэрміну будзе непапулярная ў грамадзтве. Яна будзе нэгатыўна ўспрынятае большасьцю насельніцтва, гэта можна казаць дакладна. Аднак якія практычныя зрухі і дзеяньні гэта можа выклікаць у грамадзтве, ніхто ня ведае і ніхто ня можа даць нават прыблізнага адказу.
Апошні рэфэрэндум адбыўся ў Беларусі 17-га кастрычніка 2004 году, ён быў сумешчаны з парлямэнцкімі выбарамі. У выніку рэфэрэндуму Аляксандр Лукашэнка атрымаў магчымасьць удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасьць разоў. Варта адзначыць, што рэфэрэндум 2004 году не быў прызнаны міжнароднай супольнасьцю.
Матэрыял падрыхтаваў Эдуард Жолуд
слухайце далучаны зьверху гукавы файл