Прадаецца польская кампанія па вытворчасьці аўтобусаў Solaris
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.04.2018 16:47
                    
                                 
                
                
                    Solaris зьяўляецца эўрапейскім лідэрам па вытворчасьці сучасных сродкаў грамадзкага транспарту. 
                
                
                    
                        
commons.wikimedia.org/By I.Blu - Praca własna, CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Аўтобусны завод працуе ў Вялікапольскім ваяводзтве (заходняя частка Польшчы). Сем кампаній жадаюць купіць Solaris.  Сярод патэнцыйных пакупнікоў кампаніі з Кітая і Турцыі.
Дзяржаўная арганізацыя Польскі фонд разьвіцьця разглядае магчымасьць куплі да 30% акцый кампаніі.
Уладальнікі – сужонская пара Саланж і Кшыштаф Альшэўскія (Solange i Krzysztof Olszewscy) гатовыя прадаць 100 працэнтаў акцый Solaris.
У завяршэньні зьдзелкі павінна дапамагчы нямецкая кампанія Goetzpartners. Нямецкія аўтамабільныя канцэрны Mercedes ці Man не зацікаўленыя ў набыцьці польскага аўтазаводу.
Кампанія Solaris зьяўляецца эўрапейскім лідэрам па вытворчасьці сучасных сродкаў грамадзкага транспарту. Вырабляе аўтобусы, тралейбусы і трамваі.
яс/Dziennik.Gazeta Prawna