Logo Polskiego Radia
Print

Беларус спрабаваў завезьці ў Нямеччыну радыеактыўныя будматэрыялы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.04.2018 12:27
Памежнікі не прапусьцілі ў Летуву з Беларусі цягач з расейскімі нумарамі з радыеактыўным грузам.
pixabay.com/Public Domain CC0

Памежнікі не прапусьцілі ў Летуву з Беларусі цягач з расейскімі нумарамі з радыеактыўным грузам – будаўнічымі матэрыяламі, узровень радыяцыі якіх у 7,5 разоў перавышаў норму. Былыя ва ўжываньні цэглу і блёкі транзытам праз Летуву плянавалася везьці ў Германію, піша DELFI.

У Салечнікі з Беларусі прыбыў цягач Volvo з паўпрычэпам Schmitz, ён праяжджаў праз усталяванае на КПП стацыянарнае абсталяваньне для вымярэньня іанізуючага выпраменьваньня. Абсталяваньне зафіксавала перавышэньне дапушчальнай нормы. Цягачом кіраваў 24-гадовы грамадзянін Беларусі. Асабістыя дакумэнты і дакумэнты на машыну ў яго былі ў парадку.

Узровень радыяцыі будаўнічых матэрыялаў склаў 1,5 мікразіверта за гадзіну. Дапушчальны фон складае 0,2 мікразіверта за гадзіну. Памежнікі выявілі крыніцу выпраменьваньня – гэта ізатоп Радый-226.

Летувiскія памежнікі не далі цягачу праехаць у Летуву. Яго вярнулі ў Беларусь.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт