Logo Polskiego Radia
Print

Расея высылае чарговую групу брытанскіх дыпляматаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2018 13:27
На думку незалежных камэнтатараў, дыпляматычная вайна паміж Расеяй і Захадам толькі пачынаецца.
Прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава.Прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава.PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Расея высылае чарговую групу брытанскіх дыпляматаў
На думку незалежных камэнтатараў, дыпляматычная вайна паміж Расеяй і Захадам толькі пачынаецца.
Вялікабрытанія павінна скараціць на 50 чалавек колькасьць працаўнікоў сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. У пятніцу МЗС Расеі перадало адпаведную ноту амбасадару Вялікабрытаніі ў Маскве. Сёньня стала вядома канкрэтная колькасьць дыпляматаў, якія павінны пакінуць тэрыторыю Расеі.
У сваёй заяве расейскае МЗС патрабавала, каб колькасьць супрацоўнікаў дыпляматычных прадстаўніцтваў Вялікабрытаніі ў Расеі была ідэнтычная з колькасьцю супрацоўнікаў расейскіх прадстаўніцтваў у Вялікабрытаніі.
Сёньня прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава паясьніла, што цяпер гэтая розьніца складае 50 чалавек і столькі брытанскіх дыпляматаў павінна пакінуць тэрыторыю Расеі.
Гэта адказ Масквы на брытанскія абвінавачваньні ў спробе забойства былога агента ГРУ Сяргея Спрыпаля й яго дачкі Юліі. Нагадаем, Скрыпаль і яго дачка былі знойдзеныя без прытомнасьці ў брытанскім горадзе Солсбэры, 4 сакавіка.
Улады Вялікабрытаніі запатрабавалі ад Расеі тлумачэньняў, але паколькі іх не атрымалі выслалі 23 расейскіх дыпляматаў. У сваю чаргу ў знак салідарнасьці з брытанцамі краіны сьвету выслалі са сваіх тэрыторыяў больш за 140 расейцаў. Расея адказала адэкватнымі мерамі.
На думку незалежных камэнтатараў, дыпляматычная вайна паміж Расіяй і Захадам толькі пачынаецца.
аз

Вялікабрытанія павінна скараціць на 50 чалавек колькасьць працаўнікоў сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. У пятніцу МЗС Расеі перадало адпаведную ноту амбасадару Вялікабрытаніі ў Маскве. Сёньня стала вядома канкрэтная колькасьць дыпляматаў, якія павінны пакінуць тэрыторыю Расеі.

У сваёй заяве расейскае МЗС патрабавала, каб колькасьць супрацоўнікаў дыпляматычных прадстаўніцтваў Вялікабрытаніі ў Расеі была ідэнтычная з колькасьцю супрацоўнікаў расейскіх прадстаўніцтваў у Вялікабрытаніі.

Сёньня прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава паясьніла, што цяпер гэтая розьніца складае 50 чалавек і столькі брытанскіх дыпляматаў павінны пакінуць тэрыторыю Расеі.

Гэта адказ Масквы на брытанскія абвінавачваньні ў спробе забойства былога агента ГРУ Сяргея Спрыпаля й яго дачкі Юліі. Нагадаем, Скрыпаль і яго дачка былі знойдзеныя без прытомнасьці ў брытанскім горадзе Солсбэры, 4 сакавіка.

Улады Вялікабрытаніі запатрабавалі ад Расеі тлумачэньняў, але паколькі іх не атрымалі выслалі 23 расейскіх дыпляматаў. У сваю чаргу ў знак салідарнасьці з брытанцамі краіны сьвету выслалі са сваіх тэрыторыяў больш за 140 расейцаў. Расея адказала адэкватнымі мерамі.

На думку незалежных камэнтатараў, дыпляматычная вайна паміж Расіяй і Захадам толькі пачынаецца.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт