Logo Polskiego Radia
Print

Першыя супрацьракетныя комплексы Patriot паступяць у Польшчу ў 2022 годзе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.03.2018 16:46
Кантракт з амэрыканскім бокам Варшава падпіша заўтра, у сераду, 28 сакавіка.
Зэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotЗэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotDarkone/wikipedia.org/CC BY-SA 2.5

Першыя супрацьракетныя комплексы Patriot паступяць у Польшчу ў 2022 годзе, чарговыя – у 2024-м. Пра гэта паведаміў у інтэрвію дзяржаўнаму Польскаму тэлебачаньню прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Кантракт з амэрыканскім бокам Варшава падпіша заўтра, у сераду, 28 сакавіка.
Матэвуш Маравецкі сказаў, што Польшчы ў ходзе перамоў удалося атрымаць ад амэрыканцаў добрыя ўмовы пакупкі сыстэм. Польскі прэм’ер падкрэсьліў, што Варшава атрымае найноўшую вэрсію антыракетных сыстэм. «Гэта сьведчыць пра тое, што супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША як у сфэры палітычнай, так і ў сфэры вайсковай знаходзіцца на высокім узроўні», – сказаў Маравецкі.
Цана, якую заплаціць Польшча за комплексы Patriot, афіцыйна не называецца. Паводле СМІ, за першую партыю зброі Варшава заплаціць ад 4,5 да 10 млрд даляраў ЗША – розьніца ў цане залежыць ад крыніцы інфармацыі. Найбольш праўдападобнай называецца сума ў 7 млрд даляраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт