Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм'ер Польшчы спадзяецца на далейшыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.03.2018 12:31
Чарговым адказам на справу Скрыпаля павінна стаць заблякаваньне праекту «Паўночны паток-2» – палітык.
Міністар навукі й вышэйшай адукацыі, віцэ-прэмʼер Польшчы Яраслаў ГовінМіністар навукі й вышэйшай адукацыі, віцэ-прэмʼер Польшчы Яраслаў ГовінPAP/Jacek Bednarczyk

Міністар навукі й вышэйшай адукацыі, віцэ-прэмʼер Польшчы Яраслаў Говін у эфіры Польскага Радыё сказаў, што разьлічвае на чарговыя меры міжнароднай грамадзкасьці ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з замахам на падвойнага агента Сяргея Скрыпаля й яго дачку.

Чарговыя рашэньні павінны датычыць расейска-нямецкага газаправоду «Паўночны паток-2», – лічыць Говін.

«Урад Нямеччыны павінен зразумець, асабліва цяпер, пасьля гэтага скандалу, з кім мае справу», – сказаў віцэ-прэмʼер, зазначыўшы, што ён задаволены міжнароднай салідарнасьцю й рэакцыяй многіх краін на справу Скрыпаля.

Учора ў рамках скаардынаванай акцыі больш за 20 дзяржаў, у тым ліку Польшча, заявілі пра выдварэньне расейскіх дыпляматаў. Расея заявіла пра меры ў адказ.

Польшча прыняла рашэньне аб выдварэньні чатырох расейскіх дыпляматаў.

У спробе атручэньня брытанскага экс-агента й былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачкі Вялікабрытанія й яе саюзьнікі падазраюць Расею. Масква аднак адмаўляе дачыненьне да інцыдэнту.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт