У мінулым годзе іншаземцы купілі ў Польшчы тавараў амаль на 10 млрд эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.03.2018 16:14
Леташняя сума вырасла на 6,2% у параўнаньні з 2016 годам, беларусы - на пятым месцы сярод замежных пакупнікоў.
pixabay.com/Public Domain CC0
У мінулым годзе іншаземцы купілі ў Польшчы тавараў на 42 млрд 500 млн. злотых. Паводле сёньняшняга курсу – гэта больш за 9 млрд 800 млн эўра. Такую інфармацыю агучыла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы.
Паводле польскіх статыстыкаў, леташняя сума вырасла на 6,2% у параўнаньні з 2016 годам. У сваю чаргу палякі набылі за мяжой тавараў на 20 млрд 100 млн злотых (больш за 4 млрд 750 млн эўра).
Найчасьцей у Польшчы пакупкі зьдзяйсьнялі немцы (40,5% ад агульнай сумы набытых іншаземцамі тавараў), украінцы (26,3%), чэхі (11,5%), славакі (7,6%), беларусы (7,7%), летувісы (4,5%) і расейцы (1,7%).
У 2017 годзе мяжу Польшчы перакрочыла 287 млн 100 тыс. чалавек – гэта на 4% больш у параўнаньні ў 2016 годам.

вс